Рышы Сунак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рышы Сунак
8 чэрвеня 2017 — 6 лістапада 2019
7 траўня 2015 — 3 траўня 2017
з 12 сьнежня 2019
13 лютага 2020 — 5 ліпеня 2022
Папярэднік Саджыд Джавід[d]
Наступнік Надгім Загаві[d]
24 ліпеня 2019 — 13 лютага 2020
Папярэднік Ліз Трас
Наступнік Стывэн Барклі[d]
з 2019
з 24 кастрычніка 2022
Папярэднік Ліз Трас
з 25 кастрычніка 2022
Папярэднік Ліз Трас
з 25 кастрычніка 2022
Папярэднік Ліз Трас
з 25 кастрычніка 2022
Папярэднік Ліз Трас
з 25 кастрычніка 2022
Папярэднік Ліз Трас
9 студзеня 2018 — 24 ліпеня 2019
Папярэднік Marcus Jones[d]
Наступнік Luke Hall[d]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 12 траўня 1980(1980-05-12) (43 гады)
Партыя:
Сужэнец: Akshata Murty[d][5][3][2]
Бацька: Yashvir Sunak[d][6]
Маці: Usha Sunak[d][6]
Адукацыя:
Узнагароды:

Ры́шы Су́нак[7] (па-ангельску: Rishi Sunak; 12 траўня 1980, Саўтгэмптан, Гэмпшыр, Вялікабрытанія) — брытанскі палітык індыйскага паходжаньня[8]. 79-й Прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі з 25 кастрычніка 2022 году, кіраўнік Кансэрватыўная партыі з 24 кастрычніка 2022 году. Галоўны сакратар скарбніцы (2019—2020), канцлер скарбніцы (2020—2022).

Першы ў брытанскай гісторыі прем’ер-міністрат індыйскага паходжаньня[9]. Самым маладым прэмʼер-міністрар ў гісторыі Вялікабрытаніі.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бацькі-індыйц Сумакаы, якія працавалі ў сфэры мэдыцыны і фармацэўтыкі, эмігравалі ў Вялікую Брытанію з Усходняй Афрыкі ў 1960-х гадах[8].. Сунак вучыўся ў прэстыжнай прыватнай школе, а затым — у Оксфардзе і Стэнфардзе, дзе сустрэў сваю будучую жонку Акшату Мурці, дачку індыйскага мільярдэра. Пасьля вучобы Сунак працаваў у інвэстыцыйным банку Goldman Sachs. Цяпер пара знаходзіцца на 222-м месцы ў рэйтынгу найбагацейшых брытанцаў і гадуе дзьвюх дачок.

Выбары 2022 году[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У лютым 2020 году Рышы Сунак заняў пасаду міністра фінансаў. Па ацэнках экспэртаў, на гэтай пасадзе ён даволі пасьпяхова правёў Вялікую Брытанію праз пандэмію COVID-19, сярод іншага забясьпечыўшы грашовую падтрымку ўладальнікам закрытых рэстаранаў і захаваньне працоўных месцаў. У ліпені 2022 года ён падаў у адстаўку празь нязгоду з эканамічнай палітыкай Джонсана. Крытыкі Сунака сьцвярджаюць, што ягоны сыход паслужыў адной з прычын краху ўраду Джонсана.

Для сваіх прыхільнікаў Сунак — увасабленьне цьвёрдай рукі на стырне эканомікі. Сунак назваў «казкай» эканамічныя рэформы Ліз Трас, якія яна прапанавала да свайго ўступленьня на пасаду прэмʼер-міністра ў верасьні 2022 году, і дакладна прадказаў эканамічны крызіс, якія пасьля выклікалі пляны гэтых рэформаў.

24 кастрычніка Сунак быў выбраны новым лідэрам брытанскай Кансэрватыўнай партыі пасьля таго, як ягоныя супэрнікі — былы прэмʼер-міністар Борыс Джонсан і лідэр Палаты грамад Пэні Мордант — выбылі з гонкі.

Кароль Вялікай Брытаніі Карл III 25 кастрычніка прызначыў Рышы Сунака прэмʼер-міністрам краіны[10].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]