Прапойскі заказьнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Прапойскі заказьнік
Сьвятое возера ў заказьніку (2021 год)
Сьвятое возера ў заказьніку (2021 год)
Плошча 14 779,33 га
Краіна Беларусь
Геаграфічныя каардынаты 53° пн. ш. 31° у. д. / 53° пн. ш. 31° у. д. / 53; 31Каардынаты: 53° пн. ш. 31° у. д. / 53° пн. ш. 31° у. д. / 53; 31
Месцазнаходжаньне Прапойскі раён
Утварэньне 4 лістапада 2017 (6 гадоў таму)
Прапойскі заказьнік на мапе Беларусі
Прапойскі заказьнік
Прапойскі заказьнік
Прапойскі заказьнік

Прапо́йскі зака́зьнік (наркам. Слаўгарадскі заказнік) — рэспубліканскі водна-балотны заказьнік Беларусі, абвешчаны ў лістападзе 2017 году ў Прапойскім раёне (Магілёўская вобласьць).

Улучаў паплавы і лясныя балоты, якія ўтваралі рачныя вадазборы Проні і Сажа. Паплавы гэтых рэк захоўвалі месца жыхарства каляводна-балотных і прыбярэжна-водных відаў птушак на ўсходзе Беларусі. У склад заказьніка ўвайшлі землі ляснога фонду «Краснапольскай лясной гаспадаркі», сельскагаспадарчыя землі і землі запасу агульнай плошчай 14 779,33 гектары, што складала звыш 11% земляў Прапойскага раёну. У красавіку—траўні ў заказьніку спынялася звыш 20 000 гусей і каля 30 000 кулікоў. Найбольш шматлікімі былі белалобая гусь і турухтан. Таксама налічвалася звыш 500 асобін шэрых жураўлёў. На землях заказьніка пражывала 5 відаў рэдкіх відаў дзікарослых расьлінаў і 11 відаў дзікіх жывёлаў, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі[1]. Ёсьць 1-м водна-балотным заказьнікам у Магілёўскай вобласьці. Стаў 86-м рэспубліканскім заказьнікам Беларусі. Акаляе Блакітную крыніцу ў Кабінагорскім сельсавеце. Праз заказьнік пралягае шлях пералёту арлана-белахвоста, які ёсьць 4-й паводле велічыні драпежнай птушкай Эўропы зь сям’і ястрабіных і мае размах крылаў звыш 2-х мэтраў[2].

Утварэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лось плыве на возеры ў заказьніку (2021 год)

4 лютага 2017 году Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 825, якой абвясьціў Прапойскі рэспубліканскі водна-балотны заказьнік плошчай 14 779,33 гектары ў Прапойскім раёне на паўднёвым усходзе Магілёўскай вобласьці. Гэтыя землі перадалі пад кіраваньне Прапойскага раённага выканаўчага камітэту. Паводле Пастановы, у склад заказьніка ўвайшлі:

  1. 8622 га (58 %) земляў ляснога фонду Старынскага лясьніцтва (Сідараўка, Краснапольскі раён) «Краснапольскай лясной гаспадаркі» у Прапойскім раёне;
  2. сельскагаспадарчыя землі 6 прадпрыемстваў — 55,48 га ААТ «Жалезінскі Агра» (Лапацічы), 480,93 га ААТ «Лясьнянскі Агра» (Лясная, Лапаціцкі сельсавет), 1531,92 га ААТ «Прысожжа» (Прапойск), 395,99 га вытворчага каапэратыву «Нашая Радзіма» (Бярозаўка, Гіжэнскі сельсавет), 235,65 га ААТ «Урачанскі» (Новыя Шаламы, Васькавіцкі сельсавет) і 522,93 га УП «Гіжэнкі-Агра» (Гіжэнка);
  3. 2934,43 га (20 %) земляў запасу[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]