Прамова (мовазнаўства)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эвалюцыйнае дрэва балта-славянскіх моваў

Прамо́ва (калькаваньне зь ням. Ursprache), таксама протамо́ва — старажытная мова, з дыялектаў якой шляхам паступовага разьвіцьця ўзьнікае група г. зв. роднасных моваў або моўных семʼяў. Некаторыя прамовы доюба вядомыя з прычыны захаваньня пісьмовых помнікаў, напрыклад, лацінская мова як прамова раманскіх моваў. У іншых выпадках рэканструююцца (напрыклад, праславянская, праіндаэўрапейская й інш.) мэтадамі параўнальна-гістарычнага мовазнаўства. Рэканструкцыя прамовы як сыстэм заканамэрных і сэмантычных суадпаведнасьцяў — магчымасьць лепей зразумець шляхі эвалюцыі асобных моваў, вызначыць адносіны роднасьці паміж імі, выйсьці за часавыя межы самых старых зафіксаваных тэкстаў.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Міхневіч, А. Я. Прамова / А. Я. Міхневіч // БЭ. — Мн.: 2001 Т. 13. — С. 5.
  • Трубецкой, Н. С. Избранные труды по филологии: переводы с разных языков / Н. С. Трубецкой. — М.: Прогресс, 1987. — 559, [1] c.: нотные ил., портр.