Праект правапісу Івана Юшчука (2008)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Праект правапісу Івана Юшчука 2008 року (па-ўкраінску: Проєкт правопису Івана Ющука 2008 року) — праект украінскага правапісу, які распрацаваў вядомы мовазнаўца, літаратуразнаўца, перакладніц, пэдаґоґ Іван Юшчук, аўтарству якога належаць каля двух дзясяткаў падручнікаў, дапаможнікаў ды даведнікаў па сучаснай украінскай мове для школаў і ВНУ. Тэкст праекту выдадзены прыватным выдавецтвам у аўтарскай рэдакцыі для абмеркаваньня.

У прадмове І. Юшчук пералічвае недакладнасьці, незразумелыя фармуляваньні, памылкі друку ў дзеючым правапісе і прапануе свае варыянты вырашэньня праблемаў. У прыватнасьці, аўтар праекту далучаецца да прапановаў праекту правапісу 1999 року ў пунктах пра інтэрвакальны гук (варіянт ды проєкт), прапануе схіляць назоўнікі на -о (кіна, метра), пісаць пів асобна, распаўсюдзіць «правіла дзявяткі» на ўсе іншамоўныя імёны (напрыклад: Арістотель пісаць як Аристотель), прапануе ставіць апостраф па губных і г.д.

Прапановы праекту Івана Юшчука[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прапановы праекту правапісу Івана Юшчука (стар. 5-6):

  1. Ужываць літару ґ ва ўкраінскіх ды іншамоўных імёнах і прозьвішчах, але ня ў ґеаґрафічных назвах: Геґель, але Гібралтар.
  2. Захоўваць падваеньне літараў толькі ў замежных імёнах, але ня ў ґеаґрафічных назвах: Шиллер, але Брюсель, Апеніни.
  3. Згодна з вымаўленьнем не падвойваць літары ў словах тона, нето, бруто, мула, мото.
  4. Згодна з украінскаю артаэпіяю пісаць Горкий бязь мяккага знаку.
  5. Згодна з украінскім вымаўленьнем ставіць апостраф ў словах накшталт б’юро, г’яур, б’язь, Б’ялий, а таксама ў выпадку, калі губны стаіць пасьля хоць якога сонарнага, ня толькі пасьля р: черв’як, мавп’ячий, Гельм’язів, комп’ютер, інтерв’ю.
  6. Правіла «дзявяткі» распаўсюджваецца на ўсе іншамоўныя словы, й на ўласныя назвы таксама: Дидро, Аристотель.
  7. Схіляць кіно, метро, б’юро, як пальто.
  8. Пів у значэньні «палова» пісаць асобна (адрозьніваць: вітер з півдня і минуло пів дня).
  9. Пісаць проєкт, як об’єкт, суб’єкт.
  10. Мяккі знак, як асаблівую літару, зноў паставіць пад канец альфабэту.
  11. Слова священник пісаць з двума нн.
  12. Частку аби пісаць праз злучок: аби-який, аби-що, аби-хто, аби-коли і асобна: не аби-який, не аби-що, не аби-хто, як будь-який, будь-що, не будь-який, не будь-що, не будь-хто.
  13. З усіх-усюд пісаць праз злучок, як з давніх-давен.
  14. Суфікс -єв у расейскіх прозьвішчах пісаць таксама пасьля р, як было калісь і як дагэтуль пішуць: Писарєв, Андрєєв; ва ўкраінскіх у гэтым суфіксе пішама е — і ня толькі пасьля р: Пономарева, Стасева.
  15. Згодна з украінскаю артаэпіяю пасьля губных пісаць ня ьо, а йо: Алфйоров, не Алфьоров, як Соловйов, Воробйов.
  16. У канцы сэрбскага суфіксу -ац мяккі знак не пісаць: Сремац, Пожаревац, Крагуєвац.
  17. Назоўнік хабар схіляць па ўзоры мяккае ґрупы (як календар, каламар), хабаря, хабарем і г. д.
  18. Словы фоє, Гаваї і гэтык далей пісаць бязь лішняе літары й (то бок не ўжываць літару й перад я, ю, є, ї).
  19. Пісаць торгівельний, як будівельний, заготівельний.
  20. Зьвяз тим часом як пісаць так сама, як і прыслоўе тим часом.
  21. Уводзіцца паняцьце «аўтарскі разьдзяляльны знак».
  22. Коска між галоўным і даданым сказам ставіцца і тады, калі на пачатку прыдатачных стаіць частка не або і.
  23. У адасобленых членах сказу ўступныя словы аддзяляць, як і ўсюды.

Праект ня стаў дзеючым правапісам.

Тэкст праекту[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ющук І. П. Український правопис: проєкт. — К.: Видавець Пугач О. В., 2008. — 120 с.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]