Правапіс Русалкі Дністровай

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Пра́вапіс «Руса́лкі Дністро́вае» (па-ўкраінску: Правопіс «Русалки Дністрової») — першая фанэтычная сыстэма правапісу для ўкраінскае мовы на ґрунце адаптаванага альфабэту, ужытая «Рускаю троіцаю» ў альманасе «Русалка Днѣстровая» (1837). Ужываньне фанэтычнага прынцыпу артаґрафіі матывавалася ў перадмове М.Шашкевіча тым, што «ведаць нам дужа, які цяперашняй мове сапраўдны твар; дзеля-таго трымайма-ся правіла: „пішы як чуешь, а чытай як бачышь“».

Артаґрафічныя асаблівасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Не ўжываецца ъ у канцы словаў і як разьдзяляльны знак (пры неабходнасьці замяняецца злучком);
  • гук [ɪ] (з этымаляґічных и, ы) перадаецца літараю и;
  • [о] пасьля мяккіх зычных перадаецца як ьо, [jо] — як йо;
  • захаванае этымаляґічнае ўжываньне літары ѣ, што чыталася, згодна з галіцкаю царкоўнаславянскаю традыцыяй, як [і] (пасьля галосных — [jі]);
  • захаваная літара ѳ — у некаторых словах грэцкага паходжаньня;
  • в шматлікіх выпадках гук [і] з старажытнае е таксама перадаецца як ѣ;
  • [jі] пасьля галосных, этымаляґічна ня зьвязанае з гістарычным ѣ, можа перадавацца двума спосабамі: як и або як ѣ (з Украини, з Украѣни);
  • гук [і] з старажытнае о (радзей — з старажытнае е) перадаецца літараю і;
  • уведзеная літара є (царкоўнаславянскае доўгае є) для ятаванага е;
  • уведзеная літара ў для фанэмы в у слабай пазыцыі, џ для гуку [ʤ].

Артаґрафія «Русалкі Дністровае» не прычапілася ў Галічыне, але стала асноваю для пазьнейшых сыстэмаў украінскага фанэтычнага пісьма і, нарэшце, сучаснае ўкраінскае абэцэды.

Прыклад тэксту[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

« Нарід Руский оден з головних поколѣнь Славяньских, в серединѣ меж ними, роскладаєся по хлѣбородних окресностьох з поза гір Бескидских за Дон. Він най ширше задержєў у своѣх поведѣнках, пѣсньох, обрядах, казках, прислівйох все, що єму передвѣцькі дѣди спадком лишили; а коли другіѣ племена Славлян тяглими загонами лютих чужоплеменників печалені бували, и чясто питомна власть рѣками крови теряних чяд пересякала, коли на послѣдок схилили вязи під окови залѣзні і лишилися самостоянства, Русь заступлена була Бескидами, що ся на низу ланцями повязали, и огорнена густими і великими рѣками, що як сестрицѣ почѣпляли-ся за руки… »

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]