Нарымонт (імя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Normund
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Maro + Munt
Іншыя формы
Варыянт(ы) Нарымунт, Нармунт, Нармант
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Нарымонт»

Нарымонт (Нарымунт, Нармунт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча На́рмант.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Нормунд (Normund) — імя германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -нар- (-нор-) (імёны ліцьвінаў Нарэла, Нарвід, Ашнар; германскія імёны Narelo, Norvid, Asinar) паходзіць ад гоцкага nasjan 'захоўваць, ратаваць'[3], стараверхненямецкага -neri 'уратаваньне, утрыманьне'[4], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[5] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[3]. Такім парадкам, імя Нарымонт азначае «захаваньне палкасьці»[6].

Адпаведнасьць імя Нармонт германскаму імю Nor(d)mund (*Norimund) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[7]. Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — таксама сьцьвердзіў амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[8].

У Прусіі бытавала імя Noremunt[9]. Імя Нармунт бытавала ў ваколіцах Мэмэлю: Pawel Narmunth (1511—1520 гады)[10], таксама існавалі вёскі Dautzkurren Narmund і Paul-Narmund (Narmundten)[11].

У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Нормант (Normant, Normont) і Нармантовіч (Normantowicz, Normontowicz)[12].

Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: се язъ, князь Василии Наримонтовичь (1390 год)[13]; Reussen könig Norman (Хроніка Віганда)[14]; Narmanthe rex Rutenorum (Хроніка Лівоніі Германа Вартбэрга)[15]; Narimuth[a] або Нарамонтъ[b] (Летапісец вялікіх князёў літоўскіх); Narimunth (Ян Длугаш); Наримонтъ Гедиминовичь (Наўгародзкі чацьверты летапіс)[16]; Наримонтъ Гедименовичь (Сафійскі першы летапіс)[17]; homines tributarios… Narimunt (1461 год)[18]; homines in Serenczany… Narmvnth (Narmunth; паміж 8 і 13 сакавіка 1462 году)[19]; князь Юрьи Наримонтович (5 красавіка 1501 году)[20]; Наримонтъ Гедименовичь[21], Наримантъ Гедимановичь[22][23] (Ніканаўскі летапіс); чоловеку Радунискому Наримонту Рачковичу (11 лістапада 1513 году)[24]; Нарымонтъ Вожъкгиновичъ[25], Миколаи Нармонътовичъ[26], Грицъ Нармонътовичъ[27] (1528 год); Миколаи Нармонтович (да 1533 году)[28]; чоловекъ господарьский Молявицкий Стась Нармунтовичь… отець мой Нармунтъ… Стасю Нармунтовичу (13 кастрычніка 1539 году)[29]; сведковъ… а Павла Наримонтовича (9 траўня 1540 году)[30]; его милости пана Василія Михаловича Нарымунта (20 кастрычніка 1576 году)[31]; возного Станислава Нармунътя (22 лістапада 1595 году)[32]; xiazecia Romana Narimuntha Ruzinskiego (1613 год)[33]; w Milaykiszkach, alias Narmontach strzelcy… Maciey Narmontowicz (1641 год)[34]; Johannes Narmont, Adamus Narmont, Casimirus Narmont (20 кастрычніка 1655 году)[35]; Władysław Tadeusz Narmunt (1675, 1676 і 1679 гады)[36]; Zygmunt Narmunt[37], JM. Pani Zofia Narmuntowa[38] (1690 год); Eua Barbara Filia Adami Narmonth (1 студзеня 1705 году)[39]; Adamum Filium Adami Narmunt (16 студзеня 1707 году)[40]; Adamus Narmunt (28 траўня 1707 году)[41]; Vincentius Narmont (1734 год)[42]; Jan Narymontt (18 жніўня 1744 году)[43]; Cyprjan Narmont (1759 год)[44]; Stanisław Narmont (9 лютага 1785 году)[45].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарманты гербаў Габданк і ўласнага — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[48].

Нармунтовічы[49] (Narmuntowicz) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[50].

Нарманты або Нармунты (Narmont, Narmunt) гербаў Корчак і Ляліва — літоўскія шляхецкія роды[51].

Нармунты-Вашклевічы — літоўскі шляхецкі род[52].

У былым Жамойцкім старостве існуе вёска Нармонты.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Kruken K., Stemshaug O. Norsk Personnamnleksikon. — Det Norske Samlaget, 1995.
  2. ^ Normund, Nordic Names
  3. ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  4. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 187.
  5. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
  7. ^ Schmittlein R. L’anthroponyme germanique employé d’une façon absolue en fonction toponymique // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1961. P. 203.
  8. ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
  9. ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 72.
  10. ^ Rowell S. C. Aspects of settlement in the Klaipėda District (Memelland) in the late fifteenth and early-sixteenth centuries // Acta historica universitatis Klaipedensis. T. 11, 2005. P. 31.
  11. ^ Kiseliūnaitė D. Klaipėdos krašto toponimai. Istorinis ir etimologinis registras. — Vilnius, 2020. P. 75, 148.
  12. ^ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 238.
  13. ^ Меновая грамота Василия Наримонтовича (1390?), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  14. ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 508.
  15. ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 76.
  16. ^ ПСРЛ. Т. 4. — СПб., 1848. С. 53.
  17. ^ ПСРЛ. Т. 5. — СПб., 1851. С. 220.
  18. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 271.
  19. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 274.
  20. ^ Полехов С. В. Наследники Витовта. — М., 2015. С. 540.
  21. ^ ПСРЛ. Т. 10. — СПб., 1885. С. 206.
  22. ^ ПСРЛ. Т. 10. — СПб., 1885. С. 216.
  23. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 178.
  24. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 135.
  25. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 89.
  26. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 164, 166.
  27. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 165.
  28. ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 22.
  29. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 17. — Вильна, 1887. С. 48.
  30. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 17. Акты Гродненского земского суда. — Вильна, 1890. С. 311.
  31. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 11. — Вильна, 1880. С. 42.
  32. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 30. — Вильна, 1904. С. 148.
  33. ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 5. — Вильна, 1871. С. 156.
  34. ^ Ординация королевских пущ: в лесничествах бывшего Великого Княжества Литовского. — Вильна, 1871. С. 42.
  35. ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 304, 328.
  36. ^ Poplatek J. Wykaz alumnów Seminarium Papieskiego w Wilnie 1585—1773 // Ateneum Wileńskie. R. 11 (1936). S. 258.
  37. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo trockie 1690 r. — Warszawa, 2000. S. 121.
  38. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 178.
  39. ^ Kaminskas-Krinčius A. Seniausiosios išlikusios originalios 1705—1726 m. Stakliškių bažnyčios krikšto metrikų knygos fragmento (1705—1710) publikacija. Bibliotheca Lituana. T. 2 (2012). P. 452.
  40. ^ Kaminskas-Krinčius A. Seniausiosios išlikusios originalios 1705—1726 m. Stakliškių bažnyčios krikšto metrikų knygos fragmento (1705—1710) publikacija. Bibliotheca Lituana. T. 2 (2012). P. 463.
  41. ^ Kaminskas-Krinčius A. Seniausiosios išlikusios originalios 1705—1726 m. Stakliškių bažnyčios krikšto metrikų knygos fragmento (1705—1710) publikacija. Bibliotheca Lituana. T. 2 (2012). P. 465.
  42. ^ Memoriale Fratrum Minorum Conventualium Vilnensium (1702—1832). — Vilnae, 2020. P. 124.
  43. ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 74.
  44. ^ Kłapkowski W. Konwent Dominikanów w Sejnach // Ateneum wileńskie. R. 13, z. 2. — Wilno, 1938. S. 162.
  45. ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 405.
  46. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 172
  47. ^ Dunin Borkowski J., Dunin Wąsowicz M. Elektorowie królów Władysława IV, Michała Korybuta, Stanisława Leszczyńskiego i spis stronników Augusta III // Rocznik Polskiego Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. T. 1 (1908—1909). — Lwów, 1910. S. 145.
  48. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 675.
  49. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Н, Згуртаваньне беларускай шляхты
  50. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 360.
  51. ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 9. — Warszawa, 1937. S. 29.
  52. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на В, Згуртаваньне беларускай шляхты

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]