Мэтатэза
Мэтатэ́за (па-грэцку: μετάθέσις — «перастаўляньне») — перастаноўка гукаў, радзей складоў у слове на глебе асыміляцыі ці дысыміляцыі. Абумоўленае намаганьнем унікнуць цяжкамоўных або неўласьцівых дадзенай мове гукаспалучэньняў. Адзін зь відаў камбінаторных зьменаў мовы.
Мэтатэза ўяўляе зь сябе хоць і нерэгулярную, але ўсё ж такі досыць пашыраную фанэтычную зьяву, якая найчасьцей сустракаецца ў запазычаных словах. Запазычанае слова страчвае падтрымку з боку аднакаранёвых словаў роднай мовы, што спрычыняе меншую стойкасьць слова, перанесенага да чужога моўнага асяродзьдзя.
Прыклады мэтатэзы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Найчасьцей мэтатэза сустракаецца ў запазычаных словах (ням. Malbrett > > бел. мальбэрт).
Беларуская мова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мэтатэзы з заменай гукаў [р] і [л][рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Талерка — тарэлка
- Рудлёўка (жалезная рыдлёўка) — людроўка
- Калаўрот — караўлот
- Клямра (спражка) — крамля
Мэтатэзы з заменай плаўнага й іншага санорнага[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Каноплі — калопні
- Аер — арэй
Мэтатэзы з заменай плаўнага і шумнага[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Дзяруга — з радзюга
- Суворы — з суровы
Мэтатэзы з няплаўнага санорнага і шумнага[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мэтатэзы з заменай шумных[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Украінская мова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Бондар — з боднар («той, хто робіць бодні»)
- Ведмідь — з медвідь («той, хто есьць мёд»)
- Крилос, крилас — з клирос (грэц. κλήρος)
- Намисто — з монисто
Маскальская мова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Ладонь — з царк.-сл. длань'
- Мрамор — з лац. marmor'
- Сыворотка — з сыроватка
- Тарелка — з лац. taliare'