Марш за свабоду (Жодзін, 2020)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Марш за свабоду
Пратэсты супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі (2020)
Дата16 жніўня 14:00 — вечар
МесцаНацыянальны сьцяг Беларусі Праспэкт Міру й шмат іншых; Жодзін; Беларусь
ПрычыныФальсыфікацыя вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня
Мэтывызваленьне палітвязьняў, правядзеньне чэсных прэзыдэнцкіх выбараў
Спосабымасавае шэсьце, мітынг
Удзельнікі канфлікту
Сілы бакоў
Некалькі тысячаў

Марш за свабо́ду — адна з найбуйнейшых акцыяў пратэсту ў Жодзіне, якая адбылася 16 жніўня 2020 году.

Хада акцыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

А 14-й гадзіне каля крамы «GREEN» сабраліся жодзінцы ў белай вопратцы з мноствам плякатаў, бел-чырвона-белымі сьцягамі, чырвонымі і белымі балёнікамі й транспарантамі.

Марш пачаўся на вуліцы 50 гадоў Кастрычніка, прадоўжыўся па праспэкце Міру, дзе ў Беларускага аўтазавода гучна скандавалі: «Дзякуй, БелАЗ!» (па-расейску: Спасибо БелАЗ!) — менавіта гэтае прадпрыемства першым аб’явіла забастоўку. На вуліцы 40 гадоў Кастрычніка, каля жодзінскага гарвыканкаму пратэстоўцы скандавалі: «Годзе хлусіць!» (па-расейску: Хватит врать!). Людзі прайшлі вуліцаю Дзеравянкі — каля станцыі хуткае дапамогі прагучала «Дзякуй!» (па-расейску: Спасибо!) для мэдыкаў, многія зь якіх ішлі ў калёне. Павярнуўшы на праспэкт Міру, калёна заняла яго амаль цалкам. Па вуліцах Сухаградзкай ды Ракасоўскага жодзінцы выйшлі на магістраль, дзе ўсталі паабапал яе, мноства самаходаў сыґналілі на знак салідарнасьці.

Калёна пратэстоўцаў скандавала «Чэсныя выбары!» (па-расейску: Честные выборы!), «Сыходзь!» (па-расейску: Уходи!), «Верым! Можам! Пераможам!». Маршнікі несьлі самаробныя плякаты: «Вайскоўцы, нас трэба абараняць, а ня біць!» (па-расейску: Военные, нас надо защищать, а не бить!), «Дзяцей Беларусі калечаць» (па-расейску: Детей Беларуси калечат).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]