Клятнянскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Клятня́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глускага раёну Магілёўскай вобласьці. Цэнтар сельскага савету — вёска Клетнае.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Утвораны 20 жніўня 1924 году ў Глускім раёне Бабруйскай акругі, з 26 ліпеня 1930 году ў Глускім раёне, з 20 лютага 1938 году ў складзе Глускага раёну Палескай вобласьці, з 8 студзеня 1954 году ў Глускім раёне Менскай вобласьці, з 23 студзеня 1960 году ў Глускім раёне Магілёўскай вобласьці, з 25 сьнежня 1965 году ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласьці. З 30 ліпеня 1966 году ў Глускім раёне, Магілёўскай вобласьці.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Уключае 16 населеных пунктаў. 733 двары, 1448 жыхароў.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клятнянскі сельскі савет знаходзіцца на поўдні раёну.

Гаспадаркі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Населеныя пункты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасёлак Зара раней меў назву Ключ.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5. Гальцы-Дагон. — Мн.: БелЭН, 1997. — 576 с.
  • Памяць: Гіст-дакум. хроніка Глускага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 1999. — 640 с.
  • Магілёўскі мерыдыян: нататкі Магілёўскага аддзела Беларускага геараф. таварыства. Том Першы — Вып. Другі — УПКП «Маг. абл. узбуйн. друкарня». — 2001.