Дармштат-98 (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дармштат-98
Поўная назва SV Darmstadt 98
Заснаваны 22 траўня 1898
Горад Сьцяг Дармштата Дармштат,
Сьцяг Нямеччыны Нямеччына
Стадыён Бёленфальтар
Умяшчальнасьць: 19 000
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Бундэсьліга
 · 2022—2023 Бундэсьліга 2, 2 месца (падвышэньне)
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
sv98.de (ням.)

«Дармштат-98» (па-нямецку: Darmstadt 98) — нямецкі футбольны клюб з гораду Дармштату ў зямлі Гэсэн. Заснаваны 22 траўня 1898 годзе пад назовам «Алімпія». Напачатку 1919 году клюб аб’яднаўся з спартовым клюбам «Дармштатэр», які сам быў вынікам зьліцьця ў лістападзе 1905 году клюбаў «Вікторыя» і «Германія». Акрамя футболу клюб мае сэкцыі ў іншых відах спорту, як то ў баскетболе, футзалі, дзюдо, настольным тэнісе, налічваючы блізу 7600 сябраў у сваёй структуры[1].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цыгарэтная картка 1930 году з выявай эмблемы клюбу.

У пэрыяд з 1909 па 1913 гады «Алімпія» гуляла ў чэмпіянаце Заходнеакруговай лігі, але займала месцы ў ніжняй частцы табліцы. У канцы 1920-х і пачатку 1930-х гадоў клюб гуляў ужо пад назовам «Дармштадт» у лізе акруговай лізе Одэнвальд і Майн—Гэсэн, але зь цяжкасьцю заставаўся ў найвышэйшых дывізіёнах. У 1933 годзе нямецкі футбол быў рэарганізаваны, то бок у Нямецкім Райху былі ўтвораныя шаснаццаць галоўных дывізіёнаў, вядомых як гаўліген. Тям ня менш, «Дармштадт» ня быў здольным прабіцца ў найвышэйшую лігу да 1941 году, калі яны, нарэшце, трапілі ў групу 2 гаўлігі Гэсэн-Насаў. Іхняе знаходжаньне там было нядоўгім, бо шжо пасьля другога сэзону, яны былі вымушаныя спусьціцца ў лігу ніжэй. Да 1944—1945 спаборніцтвы былі прыпыненыя праз наступ хаўрусьнікаў на Нямеччыну.

Усе 1950-я гады «Дармштадт» спаборнічаў у ніжэйшых дывізіёнах пасьля чарговай рэарганізацыі і стварэньня Бундэсьлігі. Клюб стаў сталым удзельнікам другога дывізіёну Бундэсьлігі, звычайнай фінішуючы пасяродку турнірнай табліцы. У пачатку 1960-х, калі каманду ачоліў Адольф Шміт, дружыну пагоршыла выступы. Як вынік, клюб заняў апошняе месца ў лізе і апусьціўся ў аматарскую лігу Гэсэну. Кіраўніцтва клюбу запрасіла Эрнста Легнэра, каб палепшыць сытуацыю. Новы адмысловец за стырно каманды здолеў захаваць гульцоў і неадкладна здабыць перамогу ў лізе і вярнуць «Дармштат» да другога дывізіёну.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 11 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Нямеччыны Бр Марсэль Шуэн 1993
3 Сьцяг Швэцыі Аб Томас Ішэрўуд 1998
4 Сьцяг Нямеччыны Аб Крыстаф Цымэрман 1993
5 Сьцяг Харватыі Аб Матэй Магліца (ар. Штутгарт) 1998
6 Сьцяг Нямеччыны ПА Марвін Мэлем 1997
7 Сьцяг Ганы Нап Брайдан Ману 1997
8 Сьцяг Нямеччыны ПА Фабіян Шнэльгарт 1994
9 Сьцяг Шатляндыі Нап Фрэйзэр Горнбі 1999
11 Сьцяг Нямеччыны ПА Тобіяс Кемпэ 1989
13 Сьцяг Нямеччыны Бр Мортэн Бэрэнс 1997
14 Сьцяг Аўстрыі Аб Крыстаф Клярэр 2000
15 Сьцяг Нямеччыны ПА Фабіян Нюрнбэргер 1999
16 Сьцяг Нямеччыны ПА Андрэас Мюлер 2000
17 Сьцяг Нямеччыны ПА Юліян Юстван (ар. Гофэнгайм) 1998
18 Сьцяг Аўстрыі Нап Матыяс Гонзак 1996
19 Сьцяг Аўстрыі Аб Эмір Карыч 1997
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Нямеччыны Аб Янік Мюлер 1994
22 Сьцяг Нямеччыны Нап Ааран Зэйдэль 1996
23 Сьцяг Альбаніі ПА Кляўс Г’ясула 1989
24 Сьцяг Нямеччыны Нап Люка Пфайфэр (ар. Штутгарт) 1996
25 Сьцяг Філіпінаў Нап Герыт Гольтман (ар. Бохум) 1995
26 Сьцяг Нямеччыны Аб Матыяс Бадэр 1997
27 Сьцяг Нямеччыны Нап Тым Скарке (ар. Уніён) 1996
28 Сьцяг Харватыі ПА Бартал Франьіч (ар. Вольфсбург) 2000
29 Сьцяг Швэцыі Нап Оскар Вільгэльмсан 2003
30 Сьцяг Нямеччыны Бр Аляксандар Брунст 1995
32 Сьцяг Нямеччыны Аб Фабіян Голянд (капітан) 1990
38 Сьцяг Нямеччыны Аб Клемэнс Рыдэль 2003
40 Сьцяг Нямеччыны Нап Сэбастыян Польтэр (ар. Шальке-04) 1991
42 Сьцяг Нямеччыны Нап Фабіё Тарзіельлё 2005
45 Сьцяг Нямеччыны Бр Макс Вэнт 2005

Форма[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб звычайна гуляе ў сінябелай форме, але таксама мае камплекты з аранжавым колерам[2].

Хатняя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

2016/17
2017/18
2018/19
2019/20
2020/21
2021/22
2022/23

Гасьцёвая[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

2016/17
2017/18
2018/19
2019/20
2020/21
2021/22
2022/23

Рэзэрвовая[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

2016/17
2017/18
2018/19
2019/20
2020/21
2022/23

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]