Бохум (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бохум
Поўная назва Verein für Leibesübungen Bochum 1848 Fußballgemeinschaft eingetragener Verein
Заснаваны 1848
Горад Бохум, Нямеччына
Стадыён Рурштадыён
Умяшчальнасьць: 29 299
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Бундэсьліга
 · 2022—2023 14 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
vfl-bochum.de (ням.)​ (анг.)

«Бохум» (па-нямецку: Bochum) — нямецкі футбольны клюб з гораду Бохуму. Заснаваны ў 1848 годзе, то бок гэта робіць клюб адным з найстарэйшым спартовым клюбам у сьвеце. Двухразовы фіналіст Кубка Нямеччыны (1968, 1988). На сёньня ў спартовым клюбе «Бохума» налічваюцца 5 тысячаў сябраў. Сябраў уласна футбольнае сэкцыі налічваецца больш за 2,2 тысячаў. Акрамя футболу клюб мае каманды ў іншых відах спорту, як то дружыны па лёгкай атлетыцы, бадмінтоне, баскетболе, танцах, фэхтаваньні, гімнастыцы, гандболе, хакеі на траве, плаваньні, тэнісе, настольным тэнісе і валейболе.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Бохум» лічыцца найстарэйшай спартовай арганізацыяй у сьвеце, бо, як сьцьвярджаецца, датай заснаваньня клюбу лічыцца 26 ліпеня 1848 году, калі у газэце Märkischer Sprecher зьявіўся артыкул з заклікам стварыць гімнастычны клюб. Спартовае таварыства было афіцыйна закладзенае 18 лютага 1849 году, але 28 сьнежня 1852 году дзейнасьць таварыства была забароненая паводле палітычных прычынах, але ўзнавіў сваю дзейнасьць 19 чэрвеня 1860 году. У 1904 годзе клюб быў рэарганізаваны, а футбольная каманда была створаная толькі 31 студзеня 1911 году.

Матч «Бохума» супраць кільскага «Гальштайну» ў 1967 годзе.

У 1919 годзе клюб аб’яднаўся зь яшчэ адным спартовым таварыствам Бохума, але 1 лютага 1924 году аб’яднаны клюб быў падзелены на два. Першы зь іх меў толькі гімнастычны складнік, у той час як іншы ўлучаў усе іншыя віды спорту, як то футбол, лёгкая атлетыка, гандбол, хакей на траве і тэніс[1]. За час панаваньня нацыстаў празь ціск уладаў клюбы зноў узьядналіся, а таксама да іхнага зьліцьця далучыўся бохумскі клюбу «Германія Форвэртс». З Другой сусьветнай вайной «Бохуму» ўсё цяжэй было працягваць свае выступы празь недахоп футбалістаў, цяжкасьці зь пераездамі і зьнішчэньнямі палёў праз бамбардаваньні хаўрусьнікаў антыгітлераўскае кааліцыі.

Не зважаючы на ​​высокі дух змаганьня, які заўсёды пераважаў у камандзе, яна ня здолела дамагчымя найвышэйшых посьпехаў праз прысутнасьць ў Гаўлізе Вэстафаліі моцнага клюбу «Шальке-04», які на той час панаваў у нямецкім футболе. Найлепшым вынікам «Бохума» гэтага часу было 2 месца розыгрышы Гаўлігі сэзону 1938—1939 гадоў. Першыя паваенныя гады дружына спаборнічала ў ніжэйшых дывізіёнах. Толькі ў 1953 годзе «Бохум» дасягнула Абэрлігі Захаду, але затрымацца надоўга там клюб ня здолеў затрымацца. Наступныя гады клюб правёў з розным посьпехам у розных лігах, ажно ад аматарскай да найвышэйшай Абэрлігі. Першым важным дасягненьні гэтага часу сталася трапленьне ў фінал Кубка Нямеччыны 1968 году. У вырашальным матчы «Бохум» саступіў «Кёльну» зь лікам 4:1.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 11 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Нямеччыны Бр Мануэль Рыман 1988
2 Сьцяг Коста Рыкі Аб Крыстыян Гамбоа 1989
3 Сьцяг Бразыліі Аб Данілу Суарэс 1991
4 Сьцяг Сэрбіі Аб Эрган Машавіч 1998
5 Сьцяг Бразыліі Аб Бэрнарду 1995
6 Сьцяг Нямеччыны ПА Патрык Остэргаге 2000
7 Сьцяг Аўстрыі ПА Кевін Штэгер 1993
8 Сьцяг Францыі ПА Антані Лясыльля (капітан) 1986
9 Сьцяг Партугаліі Нап Гансалу Пасіенсія (ар. Сэльта) 1994
10 Сьцяг Нямеччыны ПА Філіп Фэрштэр 1995
11 Сьцяг Японіі Нап Такума Асана 1994
13 Сьцяг Нямеччыны ПА Люкас Дашнэр 1998
14 Сьцяг Нямеччыны Аб Тым Ёрман 2003
15 Сьцяг Нямеччыны Аб Фэлікс Пасьляк 1998
17 Сьцяг Паўночнай Македоніі ПА Агон Элезі 2001
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19 Сьцяг Славаччыны ПА Матуш Бэра 1995
20 Сьцяг Украіны Аб Іван Ардзец (ар. Дынама М.) 1992
21 Сьцяг Нямеччыны Бр Міхаэль Эсэр 1987
22 Сьцяг Ганы Нап Крыстафэр Антві-Аджэй 1994
23 Сьцяг Нямеччыны Бр Нікляс Тыдэ 1999
25 Сьцяг Нямеччыны Аб Магамэд Тольба 2004
26 Сьцяг Нямеччыны Бр Андрэас Лютэ 1987
27 Сьцяг Нямеччыны ПА Морыц-Броні Квартэнг 1998
29 Сьцяг Нямеччыны Нап Морыц Брошынскі 2000
30 Сьцяг Нямеччыны Аб Морыц Рэмлінг 2001
31 Сьцяг Нямеччыны Аб Кевэн Шлётэрбэк (ар. Фрайбург) 1997
32 Сьцяг Нямеччыны Аб Максімілян Вітэк 1995
33 Сьцяг Нямеччыны Нап Філіп Гофман 1993
41 Сьцяг Швайцарыі Аб Ноа Лёосьлі 1997

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «Historie». VfL Bochum.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]