Глеб Роўда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Глеб Роўда
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 4 чэрвеня 2002(2002-06-04) (21 год)
Рост 184 см
Вага 81 кг[1]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Іслач
Нумар 7
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2020—2022 Дынама Менск 1 (0)
2022 Іслач 20 (1)
2023—4 Іслач 27 (6)
Зборныя
2019 Беларусь (да 19)[d] 3 (0)
2022—4 Беларусь (да 21) 6 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
2 сьнежня 2023.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
17 кастрычніка 2023.

Глеб Міхайлавіч Роўда (нар. 4 чэрвеня 2002 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца клюбу «Іслач».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец менскага «Дынама», некаторы час займаўся ў акадэміі францускага «Мэцу»[2], аднак пасьля вярнуўся ў беларускі клюб, дзе з 2019 году стаў выступаць за дубль, а на наступны год стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. У ліпені 2020 году падоўжыў кантракт з дынамаўцамі[3]. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 24 кастрычніка 2020 году, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з бабруйскай «Белшынай» (3:1). У сэзоне 2021 году гуляў за дубль, зрэдку зьяўляўчыся на лаве запасных асноўнай каманды.

З пачатку 2022 году трэнаваўся зь «Іслаччу», якая ў сакавіку арандавала паўабаронцу[4]. У складзе прысталічнай каманды пераважна выходзіў на зьмену. Па заканчэньні сэзону 2022 году вярнуўся з арэнды ў «Дынама»[5]. У студзені 2023 году стаў трэнавацца з асноўным складам дынамаўцаў[6], аднак неўзабаве перайшоў у «Іслач» на трывалай аснове, склаўшы двухгадовую ўгоду[7]. У лютым 2024 году падоўжыў дзейны кантракт з клюбам да студзеня 2026 году[8].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У кастрычніку 2018 году згуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным, а ў сакавіку 2019 году ў элітным раўндах чэмпіянату Эўропы. У кастрычніку 2019 года згуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. 21 верасьня 2022 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матчу супраць зборнай Расеі (1:6).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]