Мэц (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мэц
Поўная назва Football Club de Metz
Заснаваны 1932
Горад Мэц, Францыя
Стадыён Сэн-Сымфарыен
Умяшчальнасьць: 26 700
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ліга 1
 · 2022—2023 Ліга 2, 2 месца (падвышэньне)
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Мэц» (па-француску: Metz) — францускі футбольны клюб з гораду Мэц. Двухразовы ўладальнік Кубка Францыі (1984, 1988). Клюб быў утвораны ў 1932 годзе і вялікую частку сваёй гісторыі правёў у Лізе 1, аднак пэрыяд паміж 2008 і 2014 гадамі правёў у Лізе 2. У красавіку 2014 году «Мэц» забясьпечыў сабе месца ў Лізе 1 на наступны сэзон, перамогшы «Асэр». Свае хатнія матчы каманда праводзіць на муніцыпальным стадыёне «Сэн-Сымфарыен», які месьціцца ў межах гораду.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Футбольны клюб «Мэц» быў заснаваны ў 1932 годзе ў выніку аб’яднаньня двух аматарскіх спартовых клюбаў і неўзабаве пасьля гэтага набыў прафэсійны статус. Ён зьяўляецца адным з найстарэйшых прафэсійных футбольных камандаў у Францыі. Карані клюбу сыходзяць яшчэ далей, у іншы клюб «Мэц» (ням. SpVgg Metz), які быў утвораны ў 1905 годзе, калі горад уваходзіў у склад Нямецкай імпэрыі. Той «Мэц» гуляў у Вэсткрайс-Лізе да сэзону 1913—1914 гадоў, калі за пачатку Першай сусьветнай вайны ўсе матчы былі спынены. Некаторыя гульцы гэтага клюбу былі часткай клюбу «Мэсын» у 1919 годзе, які ў 1932 годзе стаў часткай аб’яднанай каманды «Мэц». «Мэсын» быў вядучым клюбам Лятаранскага дывізіёну, атрымаўшы чэмпіёнскія тытулы ў 1920, 1921, 1922, 1924, 1926, 1927, 1929 і 1931 гадах[2].

Клюб «Мэц» у 1933 годзе.

Клюб «Мэц» пачаў выступы ў францускім другім дывізіёне ў паўночнай зоне ў 1933 годзе. Стаўшы чэмпіёнам гэтай лігі ў 1935 годзе, клюб зарабіў прасоўваньне ў Лігу 1 у першы раз у гісторыі. Каманда стала клюбам сярэдзіны табліцы францускага чэмпіянату і знаходзілася ў гэтым статусе да пачатку Другой сусьветнай вайны. Падчас вайны дэпартамэнт Мозэль, у якім знаходзіцца горад Мэц, быў анэксаваны Нямеччынай. Клюб зьмяніў назоў на нямецкі варыянт FV Metz і пачаў выступы ў нямецкай Гаўлізе Вэстмарк. У трох завершаных сэзонах гэтай лігі з 1941 па 1944 гады клюб кожны год займаў выніковае другое месца[3].

Не зважаючы на тое, што горад быўшы адбіты войскам хаўрусьнікаў увосень 1944 году, клюб ня браў удзелу ў францускім чэмпіянаце сэзону 1944—1945 гадоў, але вярнуўся да ўдзелу ў Лізе 1 на сэзон 1945—1946 гадоў. Сэзон для клюбу выйшаў няўдалым, бо каманда заняла 17-ы радок з 18 клюбаў, аднак, пашырэньне лігі да 20 клюбаў дало магчымасьць застацца «Мэцу» ў найвышэйшым дывізіёне да 1950 году, калі каманда заняла апошняе месца.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 24 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Францыі Бр Гіём Дытш 2001
2 Сьцяг Францыі Аб Максім Кален 1991
3 Сьцяг Францыі Аб Мат’ё Юдоль (капітан) 1996
5 Сьцяг Гвінэі-Бісаў Аб Фалі Кандэ 1998
6 Сьцяг Францыі ПА Кевін Н’Дарам 1996
7 Сьцяг Сэнэгалу Нап Папа Амаду Дыяльлё 2004
8 Сьцяг Кот-д’Івуару Аб Ісмаэль Траарэ 1986
10 Сьцяг Грузіі Нап Жорж Мікаўтадзэ (ар. Аякс) 2000
11 Сьцяг Камэруну Нап Дыд’е Зэ (ар. Хатайспор) 1996
12 Сьцяг Рэспублікі Конга ПА Варэн Чымбэмбэ 1998
14 Сьцяг Сэнэгалу Нап Шэйк Сабалі 1999
15 Сьцяг Сэнэгалу Аб Абу Лё 2000
16 Сьцяг Альжыру Бр Аляксандар Укіджа 1988
17 Сьцяг Ганы Нап Бэнджамін Тэтэ 1997
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
18 Сьцяг Сэнэгалу ПА Лямін Камара 2004
22 Сьцяг Альжыру Аб Кевін Ван Дэн Керкгоф 1996
25 Сьцяг Францыі ПА Арцюр Ата 2003
26 Сьцяг Сэнэгалу Нап Малік Мбай 2004
27 Сьцяг Гаіці ПА Данлі Жан-Жак 2000
29 Сьцяг Мартынікі Аб Крыстоф Эрэй 1992
30 Сьцяг Францыі Бр Марк-Арэль Каяр 1994
34 Сьцяг Францыі ПА Жазэф Н’Дзюкідзі 2004
36 Сьцяг Гамбіі Нап Эблі Джэлаў 1998
37 Сьцяг Сэнэгалу Нап Ібу Санэ 2005
38 Сьцяг Сэнэгалу Аб Садыбу Санэ 2004
39 Сьцяг Кот-д’Івуару Аб Кафі Куао 1998
99 Сьцяг Швэцыі Нап Юэль Асора 1999
Сьцяг Альжыру Нап Майдын Дуан 2002

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]