Геаграфія Грэцыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Грэцыя — краіна ў Паўднёвай Эўропе, занходзіцца на скрыжаваньні Эўропы, Азіі і Афрыкі.

Краіна мае сухапутныя межы з Альбаніяй на паўночным захадзе, Паўночнай Македоніяй і Баўгарыяй на поўначы і Турэччынай на паўночным усходзе.

Грэцыя складаецца зь дзевяці геаграфічных рэгіёнаў: Македоніі, Цэнтральнай Грэцыі, Пэляпанэсу, Тэсаліі, Эпіру, Эгейскіх астравоў (у тым ліку Дадэканэсу і Кікладаў), Тракіі, Крыту і Іянічных астравоў.

На ўсходзе краіна абмываецца Эгейскім морам, на захадзе — Іянічным морам, а на поўдні — Міжземным морам. Грэцыя мае самую доўгую берагавую лінію на беразе Міжземнага басэйну і адзінаццатую па даўжыні берагавую лінію ў сьвеце, даўжыня якой складае 13,676 кілямэтраў.

Краіна складаецца зь вялікай мацерыковай часткі і двух дадатковых паўвостраваў: Халкідыкі і Пэляпанэс, якія аддзелены ад мацерыка Карынфскім пярэсмыкам. Грэцыя ўключае ў сябе велізарную колькасьць астравоў, як буйных, такіх як Крыт, Эўбэя, Родас і Корфу, так і груп дробных, такіх як Дадэканэс і Кікляды. Восемдзясят адсоткаў тэрыторыі Грэцыі займае гарыстая мясцовасьць, самая высокая кропка краіны — гара Алімп, вышыня якой складае 2,917 мэтраў.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Грэцыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Грэцыі ўключае ў сабе 13 адміністрацыйных акругаў (вобласьцей, або пэрыфэрыяў (па-грэцку: περιφέρειες)), якія затым падзяляюцца на 54 номы, або прэфэктуры. Дадаткова да гэтых акругаў існуе адзін аўтаномны рэгіён — Аян-Орас (па-грэцку: Άγιον Όρος — «Сьвятая Гара») у раёне гары Атон.

13 адміністрацыйных акругаў
  1. Атыка
  2. Цэнтральная Грэцыя
  3. Цэнтральная Македонія
  4. Крыт
  5. Усходняя Македонія і Тракія
  6. Эпір
  7. Іянічныя астравы
  8. Паўночныя Эгейскія астравы
  9. Пэляпанэс
  10. Паўднёвыя Эгейскія астравы
  11. Тэсалія
  12. Заходняя Грэцыя
  13. Заходняя Македонія