Міжземнае мора

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міжземнае мора
Спадарожнікавы здымак Міжземнамор’я

Мапа Міжземнага мора
Тып вадаёма Мора
Паступленьне вады Атлянтычны акіян, Мармуровае мора
Асноўныя рэкі Эбра, Рона, Тыбр, По, Ніл, Шэліф
Краіны вадазбору
Плошча паверхні 2500000 км²
Сяр. глыбіня 1500 м
Найб. глыбіня 5267 м
Аб’ём вады 3750000 км³
Хуткасьць водаабмену 80—100 гадоў
Салонасьць 37,75 ± 1,75 ‰
Вышыня над узроўнем мора 0 м
Астравы >3300
Населеныя пункты Александрыя, Альжыр, Атэны, Барсэлёна, Бэйрут, Дуброўнік, Ізьмір, Картаген, Рым, Спліт, Танжэр, Трыпалі, Туніс, Тэль-Авіў

Міжзе́мнае мо́ра — міжмацерыковае мора Атлянтычнага акіяна, злучанае зь ім праз Гібральтарскі праліў, палягае паміж паўднёваю Эўропай, заходняй Азіяй і паўночнай Афрыкай і амаль цалкам зачыненае. Мора лічыцца часткай Атлянтычнага акіяна, хоць яго часьцяком атаясамляюць як цалкам асобны вадаём. Мора ахоплівае плошчу ў 2,5 млн км², але ягонае злучэньне з Атлянтыкай праз Гібральтарскі праліў складае ўсяго 14 км у шырыню. Міжземнае мора мае сярэднюю глыбіню ў 1500 м, а самым глыбокім месцам ёсьць яміна Каліпса ў Іянічным моры, ейная глыбіна складае 5267 м.

Мора было важным маршрутам для купцоў і падарожнікаў старажытнасьці, што дало магчымасьць гандляваньню й культурнаму абмену паміж народамі рэгіёну — мэсапатамскай, пэрсыдзкай, эгіпецкай, фінікійскай, картагенскай, ібэрыйскай, грэцкай і бізантыйскай, рымскай і італьянскай, ілірыйскай, тракійскай, левантыйскай, гальскай, армянскай, арабскай, бэрбэрскай, габрэйскай, арагонскай, нубійскай, асырыйскай, славянскай і турэцкай культурамі. Гісторыя Міжземнаморскага рэгіёну мае вырашальнае значэньне для разуменьня паходжаньня й разьвіцьця шматлікіх сучасных грамадзтваў. «Тры чвэрці зямнога шара было аб’яднана паміж сабой празь Міжземнае мора, якое было цэнтрам сусьветнай гісторыі»[1].

Галоўныя порты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Georg Wilhelm Friedrich Hegel. «The Philosophy of History», p. 87, Dover Publications Inc., 1956 ISBN 0-486-20112-0; 1st ed. 1899

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]