Вілібальд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вілібальд
Вілібальд
Сьвяты
Нарадзіўся каля 700
Памёр каля 787
Дзень памяці 7 ліпеня

Вілібальд (лац. Willibaldus; каля 700 — каля 787) — першы біскуп Айхштэту, Сьвяты

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сын Сьвятога Рычарда, брат Сьвятога Вунібальда і Сьвятой Вальпургі, пляменьнік Сьвятога Баніфацыя. Дзяцінства і юнацтва правёў у кляштары Ўолтхэм, дзе атрымаў добрую адукацыю.

Каля 720 году пакінуў Ангельшчыну і накіраваўся ў Рым. Правёўшы там пэўны час, зьдзейсьніў пілігрымку ў Сьвятую Зямлю. Наведаў таксама Канстантынопаль і Нікею. Каля 729 году вярнуўся ў Італію.

У 740 годзе папа Грыгорыюс III накіраваў яго зь місіяй у Нямеччыну. Цэнтрам місіі стаў горад Айхштэт. У 741 годзе атрымаў пасьвячэньне ў біскупы. Заснаваў некалькіх нямецкіх кляштараў[1].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ The Book of Saints: A Comprehensive Biographical Dictionary. Comp. The Benedictine Monks of Ramsgate. 7th ed. — New York, NY: Continuum, 2002. P. 602.