Абмеркаваньне:Грунвальд

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Цяжкасьці перакладу[рэдагаваць крыніцу]

Дык можа хто ведае, як усё-ткі націск: Лодвігава і Ульнава ці Ладвігова і Ульнова? --Taravyvan Adijene 17:21, 12 ліпеня 2010 (UTC)

Звычайна націск у польскай мове — на перадапошні склад. Магчыма жыхары называюць інакш, але няма крыніц. Націску ў назвах населеных пунктаў у іх сьпісах нікалі не адзначаецца. Дарэчы, не Ладзьвігова? Bocianski 19:33, 12 ліпеня 2010 (UTC)
Знайшоў у ангельскай вікі стаяць націскі: Ладзвігова, Ульнова. Што ж да Ладвігова/Ладзьвігова, дык тут гугаль адным голасам за Ладвігова, але гэта на ўзроўні статыстычнай памылкі. --Taravyvan Adijene 04:23, 13 ліпеня 2010 (UTC)
Тут, на маю думку, справа ў існаваньні беларускіх адпаведнікаў. Калі існуюць, то націск можа быць на любы склад, ды і слова можа выглядаць іначай (як, напрыклад, Gródek — Гарадок). Калі беларуская назва адсутнічае, лепей перадаваць з польскім вымаўленьнем, як бліжэйшым да арыгіналу з націскамі на перадапошні склад у назоўным склоне адзіночнага ліку (напрыклад, Zielona Góra — Зялёна Гура). Такі падыход мне выглядае здаровым. —zedlik 11:30, 13 ліпеня 2010 (UTC)
А, наконт ЛадвіговаЛадзьвігова — тут, пэўна, варыятыўнасьць, як і ў Ядвіга—Ядзьвіга (пункт 30 БКП). Таму варта пакінуць абодва варыянты зь перанакіраваньнем, а асноўным зрабіць больш распаўсюджаны варыянт. —zedlik 11:35, 13 ліпеня 2010 (UTC)