Грунвальд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Грунвальд
Grunwald
Першыя згадкі: пачатак XIV стагодзьдзя
Ваяводзтва: Вармінска-Мазурскае
Павет: Аструдзкі
Гміна: Грунвальд
Вышыня: 230 м н. у. м.
Насельніцтва: 800 (2006)
Часавы пас:
• летні час:
UTC+1
UTC+2
Тэлефонны код: +48 89
Паштовы індэкс: 14-110
Аўтамабільны код: NOS
Геаграфічныя каардынаты: 53°29′9″ пн. ш. 20°5′31″ у. д. / 53.48583° пн. ш. 20.09194° у. д. / 53.48583; 20.09194Каардынаты: 53°29′9″ пн. ш. 20°5′31″ у. д. / 53.48583° пн. ш. 20.09194° у. д. / 53.48583; 20.09194
Грунвальд на мапе Польшчы
Грунвальд
Грунвальд
Грунвальд

Гру́нвальд (па-польску: Grunwald, па-нямецку: Grünfelde, па-летувіску: Žalgiris) — вёска ў гміне Грунвальд Аструдзкага павету Вармінска-Мазурскага ваяводзтва Польшчы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню ўпамінаецца ў дакумэнтах на пачатку XIV стагодзьдзя.

За 2 кілямэтры на паўднёвы ўсход ад Грунвальду, паміж сучаснымі вёскамі Стэнбарк (па-нямецку: Tannenberg), Ладвігова (па-нямецку: Ludwigsdorf) і Ульнова знаходзіцца гістарычнае поле бойкі, у якой 15 ліпеня 1410 аб’яднанае літоўска-руска-польскае войска пад агульным кіраўніцтвам караля Ўладзіслава Ягайлы нанесла сакрушальную паразу крыжакам на чале з магістрам Тэўтонскага ордэну Ульрыхам фон Юнгінгэнам.

16 верасьня 1410 року, напрыканцы аблогі Мальбарку, Ягайла паведаміў у лісьце да біскупа Памяраніі пра свой намер збудаваць на полі ля Грунвальду брыгіцкі кляштар і царкву. Адным з прадказаньняў Сьв. Брыгіты (13031373) была разгромная параза крыжакоў. Гэтае прароцтва, скіраванае супраць Тэўтонскага Ордэну, было добра вядомае ў Польшчы, і Ягайла такім чынам хацеў паказаць, што ягонае войска спраўдзіла прароцтва Брыгіты. Аднак тэрыторыя, дзе адбывалася бітва, засталася ва ўладараньнях Ордэну, таму кляштар брыгітаў быў збудаваны колькімі гадамі пазьней у Любліне. У 1411 року новы магістар Тэўтонскага Ордэну Генрых фон Пляўэн распарадзіўся збудаваць на Грунвальдзкім полі капліцу Панне Марыі. Яна паўстала крыху ў іншым месцы — пасярэдзіне трохкутніку, утворанага вёскамі Грунфэльд, Людвігздорф і Танэнбэрг. Праз год фон Пляўэн атрымаў ад Папы Яна XXIII булу, якая гарантавала адпушчэньне грахоў усім, хто наведае капліцу ў пэўныя дні[1].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Malcolm Barber, Victor Mallia-Milanes. Chapter 19. The Battle of Tannenberg-Grunwald-Žalgiris (1410) as Reflected in Twentieth-Century Monuments // Ваенныя Ордэны: гісторыя і спадчына = The Military Orders: History and heritage. — Ashgate Publishing, Ltd., 2008. — Т. 3. — С. 175-176. — ISBN 978-0-7546-6290-7

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]