Іван Грыгаровіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іван Грыгаровіч
Дата нараджэньня 26 жніўня (6 верасьня) 1792
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 1852
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак археоляг, гісторык, археограф, сьвятар
Навуковая сфэра археалёгія, гістарыяграфія[d], археаграфія і гісторыя
Дзеці Мікалай Грыгаровіч[d]

Іва́н Іва́навіч Грыгаро́віч (6 верасьня 1792, Прапойск — 13 лістапада 1852, Санкт-Пецярбург) — беларускі гісторык, археограф, сьвятар. Аўтар шматлікіх археаграфічных прац пераважна па гісторыі зямель сучаснай Беларусі.

Выдатна валодаў беларускай, польскай, расейскай, лацінскай і грэцкай мовамі, што і дазволіла яму свабодна працаваць з разнастайнымі рукапісамі ў шматлікіх архівах.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1819 годзе пры падтрымцы Мікалая Румянцава Грыгаровіч скончыў духоўную акадэмію ў Санкт-Пецярбургу. Пазьней быў прызначаны рэктарам павятовай прыходзкай вучэльні ў Гомлі. У 1829 годзе Грыгаровіч быў пераведзены на тую ж пасаду ў Віцебск, а ў наступным годзе яго перавялі ў Пецярбург. Там ён спачатку быў духоўнікам гвардзейскага Фінляндзкага палка, з 1837 — протаіерэям дварцовай царквы, а разам з тым сябрам і галоўным рэдактарам Археаграфічнай камісіі.[1][2][3][4]

Праца[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1824 годзе ў Маскве Грыгаровіч выдае за кошт М. Румянцава першую частку першага беларускага археаграфічнага зборніка «Беларускі архіў старажытных грамат». Ужо ў сярэдзіне XX стагодзьдзя быў знойдзены чыставы рукапіс другой часткі гэтага зборніка. На думку М. Улашчыка гэтая частка так і не была выдадзена па той прычыне, што рукапіс быў гатовы напрыканцы 1825 году, а ў 1826 памёр М. Румянцаў, на сродкі якога Грыгаровіч зьбіраўся друкаваць і гэтую частку. Надрукаваць яе на ўласныя сродкі Грыгаровіч, відаць, ня змог.

Рыхтаваць вышэйазначаны зборнік Грыгаровіч пачаў ужо з 1820 году — адразу па вяртаньні ў Гомель пасьля сканчэньня акадэміі. Большасьць матэрыялаў для яго ён сабраў у архівах Магілёва, значна менш у Воршы і Амсьціславе. Дакумэнтаў з Цэнтральнай і Заходняй Беларусі ў першай частцы зборніка няма зусім. Большая частка дакумэнтаў, зьмешчаных у першай частцы «Архіва», адносіцца да цэркваў і манастыроў, хаця ўсе яны сацыяльна-эканамічнага зьместу. У другой частцы зборніка ёсьць дакумэнты таксама па гісторыі Расеі, Літвы, Прыбалтыцы. Ёсьць у ёй булы папы Інакенція IV (1252—1253), граматы вялікіх князёў літоўскіх Ягайлы і Вітаўта (1398—1427), рукапісы двух беларускіх слоўнікаў, кароткія заўвагі адносна «Энеіды навыварат», «Рабункаў мужыкоў», вершаў Баршчэўскага, каштоўныя вопісы дакумэнтаў, якія ў 1820-х гадах знаходзіліся ў розных архівах Беларусі.

Пазьней Грыгаровіч быў рэдактарам зборніка «Исторические акты», выдадзенага ў 1841—1842 гг. у чатырох тамах. Асноўная ж праца, выдадзеная Грыгаровічам па беларускай гісторыі і археаграфіі — 5 тамоў зборніка «Акты, относящиеся к истории Западной России» (Пецярбург, 1846—1853 гг.), у каторых сабраныя ўнікальныя дакумэнты па гісторыі Беларусі, Жамойці і Ўкраіны XIV—XVII стагодзьдзяў.

Быў таксама аўтарам духоўнай літаратуры, напісаў «Исторические сведения о жизни Святого Митрофания» (Пецярбург, 1832 год).

Сямья[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кнігапіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Некрологъ. Протоіерей І. І. Григоровичъ. // Журналъ Министерства народнаго просвещенія. : часопіс. — 1852, декабрь. — № Ч. 76, отд. 7. — С. 99—102 (675—678).
  2. ^ Галактионовъ А. И. Историческіе матеріалы. И. И. Григоровичъ. // Москвитянинъ : часопіс. — 1853. — Т. 5. — № 17. — С. 1—10 (333—342).
  3. ^ Григорович, Н. И. Очерки жизни протоіерея Іоанна Григоровіча. // Странник : духовный учено-литературный журналъ. — 1861 іюнь. — С. 303—338.
  4. ^ Григорович, Н. И. Переписка Протоіерея Іоанна Григоровіча съ Н. П. Румянцовымъ. // Чтенія въ императорскомъ обществѣ исторіи и древностей Россійскихъ при Московскомъ университетѣ : часопіс. — 1864 апрѣль—іюнь. — № 2. — С. 1—12.
  5. ^ В. Шереметовский. Григорович, Николай Иванович // Русский биографический словарь : Неопубликованные материалы в 8 т. / Подгот. под наблюдением М. П. Лепехина. — Москва: Аспект Пресс, 1997. — Т. (7) Гоголь - Гюнэ. — С. 502, 503. — ISBN 5-7567-0064-1.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]