Яўген Кантылёў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Яўген Кантылёў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 2 красавіка 1938 (86 гадоў)
в. Елькаўшчына, Круглянскі раён, Магілёўская вобласьць, Беларуская ССР, СССР
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік-празаік
Жанр аповесьць, апавяданьне
Мова беларуская

Яўген Якаўлевіч Кантылёў (нар. 1938; в. Елькаўшчына, Круглянскі раён, Магілёўская вобласьць, цяпер Беларусь) — беларускі пісьменьнік-празаік.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. У гады Вялікай Айчыннай вайны жыў разам з маці ў в. Ляхаўшчына. Скончыў Масюкоўскую сямігодку, Менскі лесатэхнічны тэхнікум, факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэту (1969).

З 1956 працаваў на Менскім заводзе аўтаматычных ліній, экспэрымэнтальным заводзе Акадэміі навук, у цэнтральным тэхналягічным інстытуце, Беларускай Савецкай Энцыклапедыі. Працаваў у інтытуце Тэхнічнай кібэрнэтыкі АНБ на пасадзе вядучага канструктара. У гэтай установе надрукаваў два дзясяткі навуковых артыкулаў, брашуру і манаграфію па інжынэрнай псыхалёгіі. Цяпер — старшы навуковы супрацоўнік Навукова-дасьледчага інстытуту працы Міністэрства працы РБ[1].

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 1987 распачаў літаратурную дзейнасьць з публікацыяў апавяданьняў у часопісах «Маладосьць», «Полымя». Выдаў кнігу «Расьпячатка чорнай скрынкі» (1999), у які ўвайшлі аднайменная аповесьць і апавяданьні «Чацьвёрты раўнд», «Начная сустрэча», «У таварным вагоне», «Як на тое ліха...», «Закляты калун», «Закляты калун» і «Модная куртка». Таксама выступаў з карэспандэнцыямі і нарысамі ў рэспубліканскім друку.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Навука Круглянскага раёна Праверана 25 сьнежня 2011 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кантылёў Я. Распячатка чорнай скрынкі: Аповесць, апавяданні. — Мн.: Маст. літ., 1999. — 238 с. — ISBN 985-02-0135-5