Сяргей Сматрычэнка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сяргей Сматрычэнка
Род дзейнасьці Перакладнік
Дата нараджэньня 27 сакавіка 1977 (47 гадоў)
Месца нараджэньня Віцебск, Беларуская ССР, СССР
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Занятак перакладнік, пісьменьнік, славіст, багеміст
Навуковая сфэра багемістыка[1], славістыка[d][1] і пераклад[1]
Месца працы
Жонка Жанаты
Дзеці Дачка
Сайт smatrycenka.livejournal.com

Сяргей Сматрычэнка (нар. 27 сакавіка 1977, Віцебск) — беларускі філёляг-славіст, перакладчык, рэдактар.

Навучаўся ў Беларускім гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа, дзе зацікавіўся чэскаю моваю[2]. Скончыў філялягічны факультэт БДУ. Пасьля сканчэньня выкладаў тамака чэскую і славацкую мовы. Пасьля 2 гады працаваў асыстэнтам у Інстытуце славістыкі Венскага ўнівэрсытэту.

Напрыканцы 1990-х пачаў супрацоўнічаць з часопісам «ARCHE», у розны час працаваў у газэце «Наша Ніва», Беларускім ПЭН-цэнтры і інш. Заснавальнік і куратар кніжнай сэрыі «Чэшская калекцыя» ў выдавецтве Ігара Логвінава. Суарганізатар некалькіх міжнародных літаратурных акцыяў, у тым ліку фэстывалю «Месяц аўтарскага чытання-2007» з удзелам 30 беларускіх пісьменьнікаў у чэскім Брне.

Укладальнік і перакладчык «Анталогіі беларускага апавядання» па-чэску. Публікуецца найперш у беларускіх, чэскіх і славацкіх пэрыядычных выданьнях. Сярод аўтараў, перакладзеных на беларускую мову, — Яхім Топал, Ёзэф Топал, Міхал Вівэг, Мілан Кундэра, Багуміл Грабал, Вацлаў Гавэл, Мілаш Урбан, Эва Кантуркава, Вацлаў Чэрны і інш.

Пераклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]