Анатоль Івашчанка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Анатоль Сяргеевіч Івашчанка — беларускі паэт і літаратуразнаўца. Супрацоўнік рэдакцыі часопісу Дзеяслоў.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў Менску ў 1981 г. Скончыў асьпірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі. Адказны сакратар Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, супрацоўнік рэдакцыі часопісу «Дзеяслоў». Ляўрэат прэміі «Залатой літары» (за радок «Я — слуп, прыбіты да ганебнага чалавека», 2005).

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтар кніг: «ВершNICK» (Менск: Беллітфонд, 2006), «Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй» і інш.

Сям'я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гадуе дзетак Яну, Даніка і Насту.