Ян Геранімавіч Хадкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ян Хадкевіч
Ян Хадкевіч. Гравюра XIX ст. з даўняга партрэта
Ян Хадкевіч. Гравюра XIX ст. з даўняга партрэта

Герб «Касьцеша»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1537
Памёр 4 жніўня 1579[1]
Пахаваны
Род Хадкевічы
Бацькі Геранім Хадкевіч
Ганна з Шэметаў[d]
Дзеці Ян Караль Хадкевіч, Аляксандар Хадкевіч, Ганна з Хадкевічаў[d] і Гальшка з Хадкевічаў[d]
Дзейнасьць дыплямат

Ян Хадкевіч (к. 1537 — 4 жніўня 1579) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Стольнік вялікі літоўскі (1559—1564), генэральны староста жамойцкі1564), адначасна маршалак вялікі літоўскі1566) і кашталян віленскі (з 1574).

Адміністратар Інфлянтаў (15661578), быў старостам ковенскім, цельшаўскім і платэльскім. У 1568 ад імпэратара Фэрдынанда I атрымаў графскі тытул.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З магнацкага роду Хадкевічаў гербу «Касьцеша», сын Гераніма, кашталяна віленскага, і Ганны з Шэметаў. Вызнаваў кальвінізм, зь якога ў 1572 перайшоў у каталіцтва.

Удзельнічаў у Інфлянцкай вайне, бітве на Уле (1654), іншых баях.

Быў супраціўнікам Люблінскай уніі (1569), выступаў супраць кандыдатуры Івана Жахлівага на польскі і літоўскі сталец, падтрымліваў Генрыка Валезы і Габсбургаў[2].

У шлюбе з Крыстынай Збароўскай меў сыноў Аляксандра, Яна Караля і Гераніма, а таксама чатырох дачок.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 (пол.) / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 80, 92–93, 169.
  2. ^ Грыцкевіч А. Хадкевічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 710.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]