Хадкевічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хадкевічы
Герб «Касьцеша»
Краіна паходжаньня Вялікае Княства Літоўскае
Тытул графы
Прызнаныя ў Вялікае Княства Літоўскае

Хадкевічы (Chadkievičy) — шляхецкі род гербу «Касьцеша», асобныя прадстаўнікі карысталіся гербам «Грыф зь мечам»; у XVI ст. увайшоў у шэрагі магнатаў Вялікага Княства Літоўскага.

Прадстаўнікі роду Хадкевічаў валодалі маёнткамі на тэрыторыя сучаснай Беларусі ў Гарадзенскім павеце (Бераставіца, Рось), Наваградзкім павеце (Мыш), Аршанскім павеце (Шклоў, Быхаў); на тэрыторыі сучаснай Польшчы на Падляшшы (Заблудаў, Супрасьль, Дайліды(pl)).

Зьбіралі бібліятэкі, архівы[1].

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Сем герояў Хадкевічаў», 1642

Першы вядомы прадстаўнік — баярын Ходар (Ходзька), які ў 1434 разам зь іншымі падпісаў акт уніі Вялікага Княства Літоўскага з Каралеўствам Польскім.

Існавала тры галіны роду: Бераставіцкая, Быхаўская і Супрасьлеўская. У 1555 сярэдняя галіна роду атрымала графскі тытул Сьвятой Рымскай імпэрыі, які ў 1568 вялікі князь Жыгімонт Аўгуст вызнаў у Вялікім Княстве Літоўскім. Ян Геранімавіч і ягоны сын Ян Караль, «графы на Быхаве, Шклове і Мышы», былі гетманамі ВКЛ і адміністратарамі Інфлянтаў, таму ўжывалі ў сваіх гербах інфлянцкага грыфа. Бераставіцкая лінія згасла ў 1578, па згасаньні сярэдняй галіны (Быхаўскай) ў 1626 тытул перайшоў да малодшай галіны, прадстаўнікі якой перасяліліся ў Супрасьлю і Млынаў (Валынь).

У 2-й пал. XVI стагодзьдзя перайшлі з праваслаўя ў кальвінізм, а потым у каталіцтва.

Вядомыя прадстаўнікі роду[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Іканаграфія роду Хадкевічаў у наш час захоўваецца ў зборах Аўстрыі, Беларусі, Летувы, Польшчы, Расеі, Украіны.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Грыцкевіч А. Хадкевічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 709.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]