Пётар Мантыгердавіч «Белы»

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пётар Мантыгердавіч
лац. Piotar Mantygierdavič / Mantyhierdavič

Герб «Вадвіч»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1440
Памёр 1499(1499)
Род Мантыгердавічы
Бацькі Пётар Мантыгердавіч
Ганна з Карыбутавічаў
Дзеці Ян, Соф'я

Пётар Мантыгердавіч (мянушка «Белы»; каля 1440 — 1499) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак дворны літоўскі (1480—1482 гады), ваявода троцкі і маршалак земскі (з 1491 году).

Валодаў Алыкай на Валыні, Дубровай і Нядрэскам у Заслаўскім княстве, Шацкам і Цітвай у Менскім павеце, Лахвай на Палесьсі, Іўем, Лоскам, у 1492 годзе атрымаў Нясьвіж. Трымаў Браслаўскае і Луцкае староствы.

Імя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўныя артыкулы: Імёны ліцьвінаў і Мантыгерд (імя)

Мундгерд (Mundgerd[1], Mundgærðr[2][3], Mundgerdr) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Валімонт, Жыгімонт, Скірмунт; германскія імёны Walmont, Sigimunt, Sciremunt) паходзіць ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[5] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[6], а аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Вісігерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Wisgeard, Teutgerdis) — ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[7]. Такім парадкам, імя Мантыгерд азначае «гарлівасьць аховы» (тое ж, што і імя Гердымонт)[8].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З шляхецкага роду Мантыгердавічаў гербу «Вадвіч», сын Пятра, маршалка земскага, і Ганны з Карыбутавічаў.

У 1487 атрымаў урад маршалка валынскага. Неаднаразова браў удзел у пасольствах вялікага князя Аляксандра ў Маскву[9].

Ягоны адзіны сын Ян загінуў у бітве на Вядрошы (1500 год), па чым усе маёнткі адышлі да дачкі Соф’і, жонкі Станіслава Кішкі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Mundgerd, Nordic Names
  2. ^ Peterson L. Nordiskt runnamnslexikon. — Institutet för språk och folkminnen, 2007.
  3. ^ Mundgærðr, Nordic Names
  4. ^ Naumann H. Altnordische Namenstudien. — Berlin, 1912. S. 54.
  5. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  7. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  8. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
  9. ^ Насевіч В. Мантыгірдавічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 271.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]