Тройдзень (імя)
Тройдзень лац. Trojdzień | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | treud- + суфікс з элемэнтам -н- (-n-) Draiti + суфікс з элемэнтам -н- (-n-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Тройдзен |
Вытворныя формы | Друцень |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Тройдзень» |
Тройдзень, Тройдзен[1] — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў
Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Тройдзень паходзіць ад старагерманскага treud- 'цяжар'[2]. Апроч таго, існуе германская іменная аснова дройт- (тройт-), якая паходзіць ад гоцкага drauhti 'вайсковы аддзел'[3]. Адзначаліся старажытныя германскія імёны Troitegundia (Troite-gundia), Truitemirus (Truite-mirus)[4], Throitbold (Throit-bold), Droitmund (Droit-mund), Droitold (Droit-old)[5]. Таксама адзначаліся старажытныя германскія імёны Frodin (Frod-in) і Frideni (Frid-eni)[6].
Гісторык Павал Урбан у сваёй кнізе «Старажытныя ліцьвіны» адзначае, што імя Тройдзень, мае славянскае паходжаньне (але выводзіць яго зь індаэўрапейскіх моваў)[7]. Павал Урбан зьвяртае ўвагу на ўспадкаваньне гэтага імя мазавецкімі князямі — нашчадкамі Гаўдземунды, дачкі вялікага князя літоўскага Тройдзеня[8].
Трэйдэн фон Трота (Treyden) — шляхецкі род нямецкага паходжаньня, прозьвішча якога выводзяць ад нямецкай назвы замка Турайды ў Курляндыі. Адзначалася бытаваньне ў ВКЛ германскага прозьвішча Трэйдэр: Iacobo Treyder (1 студзеня 1792 году)[9].
У Пскове адзначалася імя Трайдзіла: убиша неколико мужь на Запсковьи, Акима Троидилова (Пскоўскі другі летапіс)[10].
У Польшчы адзначаецца прозьвішча Тройдан (Trojdan)[11].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Троидеи… при животе Троиденеве… Троидени… Троидении… Тридъ (Галіцка-Валынскі летапіс)[12]; Konig Theuderin (1278 год)[13]; et Troydino Ducibus (4 траўня 1278 году)[14]; Traydene (5 лютага 1286 году)[15]; kunic Thoreiden (Старэйшая рыфмаваная хроніка)[16]; Boleslaus autem de Lithuana Gaudemunda, devotissima domina genuit Troydenum (XIII ст.)[17]; filio Troydeni ducis Mazovie… Boleslao filio Troydeni (запісы пад 1333 і 1339 гадамі)[18]; domino Symuito et domino Troydano, Ducibus Masouie (30 красавіка 1334 году)[19]; Tridden dem littowe (1372 год)[20]; Nos Semouitus Troijdem Dei gratia Dux totius Terrae Masouiae (14 сакавіка 1378 году)[21]; Тройдень, Тройден, Trojden, Troyden (летапісы ВКЛ)[13]; p. Jerzy Treyden (1690 год)[22]; przez Michała Trejdana, dworzanina Szorcza, łowczyca bielskiego (5 лютага 1765 году)[23]; Michał Troydon x porucznik J.K.M., Onufry Troydon (9 лютага 1785 году)[24]; Michał Trayden, Onufry Trayden (18 жніўня 1788 году)[25]; Michał Tryden (9 лютага 1791 году)[26][a].
Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Тройдзень (1220-я — 1282) — вялікі князь літоўскі
- Тройдзень I († 1341) — князь чэрскі і варшаўскі
- Тройдзень II († 1427) — князь плоцкі (супольна з братам)
Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Урбан П. У сьвятле гістарычных фактаў. — Мюнхэн — Нью-Ёрк: БІНІМ, 1972.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 26.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 74.
- ^ Meyer-Lübke W. Romanische Namenstudien. I. Die altportugiesischen Personennamen germanischen Ursprungs // Sitzungsberichte der Philosophisch-Historischen Classe der Kaiserlichen Akademie der Wissenschaften. Bd. 149. — Wien, 1905. S. 23.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 430.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 529, 541..
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 49—50, 54, 203.
- ^ Урбан П. Пра нацыянальны характар Вялікага Княства Літоўскага й гістарычны тэрмін «Літва» // Запісы. № 3 (9), 1964. С. 35—90.
- ^ Sẽnosios Pasvalio bažnyčios knygos. X. 1776—1793 metų jungtuvių metrikų knyga. — Savilaida, 2016. P. 62.
- ^ ПСРЛ. Т. 5. — СПб., 1851. С. 15.
- ^ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 333.
- ^ ПСРЛ. Т. 2. — СПб., 1845. С. 204—207.
- ^ а б Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 202.
- ^ Codex diplomaticus Poloniae. T. 1. — Varsaviae, 1847. P. 101, 104.
- ^ Послание рижского архиепископа Иоганна по поводу мира с в. к. л. Тройденем (1286), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Livländische Reimchronik. — Paderborn, 1876. S. 188, 189, 215.
- ^ Monumenta Poloniae historica. Pomniki dziejowe polski. T. 3. — Lwów, 1878. S. 47.
- ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 716.
- ^ Codex diplomaticus Poloniae. T. 2. — Varsaviae, 1852. P. 666.
- ^ Blažienė G. Was man nicht alles in den Folianten des deutschen Ordens findet // Индоевропейское языкознание и классическая филология. № 23 (1), 2019. С. 75.
- ^ Codex diplomaticus Poloniae. T. 1. — Varsaviae, 1847. P. 247.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo wileńskie 1690 r. — Warszawa, 1989. S. 259.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 176.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 400.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 437.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 462.
- ^ Полоцкая ревизия 1552 года. — Москва, 1905. С. 33, 36—37, 42, 178.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)