Альдона

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Aldonis
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Aldo + суфікс з элемэнтам -н- (-n-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Алдунь
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Альдона»

Альдона (Алдунь) — жаночае імя.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Альдун, Альтун або Альдона (Aldun[1], Altun[2], Aldonis, Aldone) — імя германскага паходжаньня[3][4]. Іменная аснова алд- (алт-) (імёны ліцьвінаў Алдыка, Аўтаўт; германскія імёны Aldiko, Altold) паходзіць ад гоцкага alds 'стары'[5] (з значэньнем мудрасьці[6]). Апроч таго, адзначалася германскае імя Audun (Aud-un)[7][8].

Адпаведнасьць імя Альдона германскаму імю Aldun сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[9].

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае ўсходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Альдона адпавядае германскаму імю Altduoni (Aldoin, Aldewina), дзе аснова -він- (імёны ліцьвінаў Бутвін, Монтвін, Радавін; германскія імёны Butwin, Mondawin, Radowin) паходзіць ад гоцкага wins 'сябар'[10]. Такім парадкам, імя Альдона азначае 'старая сяброўка'[11].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Aldona Gediminowna (Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсёй Русі); Lawrin Joldan (26 лютага 1619 году)[12]; Ałduniow (1744 год)[13].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 57, 1144.
  2. ^ Socin A. Mittelhochdeutsches Namenbuch. — Basel, 1903. S. 177, 699.
  3. ^ Francovich-Onesti N. Vestigia longobarde in Italia (568—774). Lessico e antroponimia. — Roma, 1999. P. 173.
  4. ^ Alessandro Nespoli, Casi di antroponimia germanica e anglosassone nel Santuario di Monte Sant’Angelo
  5. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 30.
  6. ^ Kapff R. Deutsche Vornamen: mit den von ihnen abstammenden Geschlechtsnamen sprachlich erläutert. — Nürtingen am Neckar, 1889. S. 8.
  7. ^ Rygh O. Gamle personnavne i norske stedsnavne. — Kristiania, 1901. S. 25.
  8. ^ Björkman E. Nordische Personennamen in England in alt- und frühmittel-englischer Zeit: Ein Beitrag zur englischen Namenkunde. — Halle, 1910. S. 101—102.
  9. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 103.
  10. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  11. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
  12. ^ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 76.
  13. ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]