Рагвалод (імя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ragvald
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Rago + Walt
Іншыя формы
Варыянт(ы) Рэгвальд
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Рагвалод»

Рагвалод (Рэгвальд), Рагнвальд — мужчынскае імя.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Рагнвальд або Рагвальд (Ragnvald, Ragvald) — імя германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -раг- (-рэг-) / раган- (імёны ліцьвінаў Рагла, Рагін, Рагайла; германскія імёны Ragilo, Ragenus, Ragel) паходзіць ад гоцкага raginon 'гаспадарыць, судзіць, выракоўваць', ragin 'вырак'[3], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[4]. Такім парадкам, імя Рагвалод азначае «вырак улады»[5].

Яшчэ літоўскі (беларускі) пераклад пачатку XVII стагодзьдзя «Хронікі» Мацея Стрыйкоўскага сьведчыў: «…бо Феафіл Полацак узяў <…> па Васілю Рагвалодзе [унуку Ўсяслава Полацкага], каторы тэж быў ліцьвін, і па Глебе, сыне яго, і застаў князем полацкім»[6][7].

Гісторык Павал Урбан у сваёй кнізе «Старажытныя ліцьвіны» залічвае Рагвалода да імёнаў германскага паходжаньня[8], але прытым супастаўляе полацкага князя зь Вількінам — адным з водцаў люцічаў паводле «Сагі пра Тыдрэка Бэрнскага», запісанай у XIII стагодзьдзі у Скандынавіі[9]. Імя Рагвалод, паводле Паўла Урбана, азначала «Магутны ўладай» або «Справядлівы гаспадар» і адпавядала паўночнагерманскаму імю Rögnvald[10].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Рогъволод (980 год); Роговолод (1128 год); Рогьволодъ Борисовичь (1144, 1158 і 1171 гады)[10]; po Krystianie Regwaldzie (18 траўня 1659 году)[11].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Otterbjörk R. Svenska förnamn. — Svenska språknämnden, 1979.
  2. ^ Ragvald, Nordic Names
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
  6. ^ Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 17. — Мн.: Беларуская навука, 1998. С. 66.
  7. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 14, 37.
  8. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 47.
  9. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 71.
  10. ^ а б Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 184.
  11. ^ Metryka Litewska. Księga wpisów Nr. 131. — Warszawa, 2001. S. 267.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]