Сьвінтарог (імя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Suint + Rago
Іншыя формы
Варыянт(ы) Сьвіндарог, Швінтарог, Сьвентарог, Швентарог
Зьвязаныя імёны Raginswinda
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Сьвінтарог»

Сьвінтарог (Сьвіндарог, Швінтарог), Сьвентарог (Швентарог) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Рагінсьвінда (Raginswinda) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -сьвінд- (-сьвент-, -сьвіт-) (імёны ліцьвінаў Швендэр, Сьвентальд, Сьвентагал; германскія імёны Schwender, Switald, Galsuintha) паходзіць ад гоцкага swinþs 'моцны, магутны'[2], а аснова -раг- (-рэг-) / раган- (імёны ліцьвінаў Рагла, Рагін, Рагвалод; германскія імёны Ragilo, Ragenus, Ragvald) — ад гоцкага raginon 'гаспадарыць, судзіць, выракоўваць', ragin 'вырак'[3]. Такім парадкам, імя Сьвінтарог азначае «магутны вырак»[4].

Гісторык Павал Урбан у сваёй кнізе «Старажытныя ліцьвіны» на падставе варыятыўнасьці ў гістарычных крыніцах імёнаў мітычнага князя і князя Сьвідрыгайлы (Швідрыгайлы), а таксама аналёгіяў зь імёнамі Сьвятаслаў (Сьвентаслаў), Сьвятаполк (Сьвентаполк), Сьвятабор (Сьвентабор) і Сьвятавіт (Сьвентавіт) даводзіць заходнеславянскае паходжаньне першай часткі імя: Сьвяты — Сьвенты[5]. Другая частка адпавядае беларускаму слову «рог»[a].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Швинъторогу 8 локоть сукна махальского з мыта ковенъского (27 сакавіка 1486 году)[7]; Судереви, близко Вильни, што держалъ Воитъко Шедиборовичъ Швенъторог (2 ліпеня 1493 году)[8]; Швинторог (летапіс Красінскага, летапіс Рачынскага, Румянцаўскі летапіс, Еўраінаўскі летапіс); Swintorog або Swintoroh (Альшэўскі летапіс); Свинторог або Свиндорог (Хроніка літоўская і жамойцкая); in campo Swintoroha (Альбэрт Каяловіч, 1650 год)[9]; Kazimier Szwentrog (1667 год)[10]; Józef Szwentróg[11], na mejscu Wojciecha Szwentroga[12] (1690 год); Swintorohus Xiąże (1789 год)[13].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У XVI ст. існавалі маёнтак і «баярскі грунт» Швентрагі (Швентроги) у Жамойцкім старостве[15].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ У рэчышчы палітыкі летувізацыі расейскі савецкі лінгвіст Уладзімер Тапароў спрабаваў тлумачыць імя Швінтарог ад летувіскага šventas 'сьвяты' і ragas 'рог, вугал, мыс' і параўноўваў з летувізаванымі тапонімамі Šventragis, Šventragiai[6]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1381.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20.
  5. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 75.
  6. ^ Топоров B. H. Vilnius, Wilno, Вильна: город и миф // Балто-славянские этноязыковые контакты. — Москва, 1980. С. 16—18, 28—30.
  7. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 36.
  8. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 73.
  9. ^ Historiae Litvanae. — Dantisci, 1650. P. 372.
  10. ^ Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 5. — Warszawa, 2016. S. 541.
  11. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 124.
  12. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 208.
  13. ^ Wiadomość o kleynocie szlacheckim oraz herbach domów szlacheckich w Koronie Polskiey i Wielkim Ziestwie Litewskim. — Warszawa, 1789. S. 3.
  14. ^ Kronika polska, litewska, zmodzka i wszystkiej Rusi Macieja Stryjkowskiego. — Warsawa, 1846. S. 308.
  15. ^ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 330.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]