Рагвалод-Барыс Усяславіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рагвалод-Барыс Усяславіч
Рагвалод II
Мініятура Радзівілаўскага летапісу: Рагвалод-Барыс едзе на княжаньне ў Полацак
Князь полацкі
14 красавіка 1101 — 1128
Сукіраўнік Давыд Усяславіч (ад 1105 да 1127)
Папярэднік Усяслава Полацкага
Наступнік Давыд Усяславіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся канец 1040-х
Памёр пачатак 1128, Полацак
Нашчадкі
Дынастыя Рагвалодавічы
Бацька Усяслаў Чарадзей

Рагвалод-Барыс Усяславіч, Рагвалод II (канец 1040-х — пачатак 1128) — князь полацкі (1101—1128). Паводле імя, відаць, быў старэйшым сынам Усяслава Полацкага.

Імя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўныя артыкулы: Рагвалод (імя) і Барыс

Імя Рагвалод зьмяшчае той жа фармант (-раг-), што і літоўскае імя Сьвінтарог[4]. Зь іншага боку, фармант -валд- (-вольт-) зьвязвае Рагвалода зь імёнамі літоўскіх баяраў Валімонта і яго сына Рамвольта[5]. Гэты ж фармант ёсьць у рускіх імёнах Валадар і Ўладзімер (Вальдэмар)[6].

Яшчэ літоўскі (беларускі) пераклад пачатку XVII стагодзьдзя «Хронікі» Мацея Стрыйкоўскага сьведчыў: «…бо Феафіл Полацак узяў <…> па Васілю Рагвалодзе [сыне Рагвалода-Барыса], каторы тэж быў ліцьвін, і па Глебе, сыне яго, і застаў князем полацкім»[7][8].

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, фармант -раг- (-рог-) паходзіць ад гоцкага raginon 'гаспадарыць, судзіць, выракоўваць', ragin 'вырак', а фармант -валд- (-вольт-) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[9]. Такім парадкам, імя Рагвалод азначае «вырак улады»[10].

Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: престависѧ кнѧзь Полотьскыи Борисъ (1129 год), Господи помози рабу своему Борисоу (Барысаў камень), Борисъ-Рогъволодъ[11].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па сьмерці бацькі заняў полацкі пасад. Імаверна, што сядзеў разам з Усяславам у кіеўскай вязьніцы ў 1068 годзе.

Упершыню пад сваім імём упамінаецца ў 1102 годзе, калі ўчыніў вайсковую выправу супраць яцьвягаў, а на зваротным шляху заснаваў горад Барысаў. Імаверна, браў удзел у выправе супраць зэмгалаў у 1106 годзе, але ў выніку наўдачы, як можна меркаваць, згубіў полацкі пасад[12].

Упамінаецца ў «Жыцьці Эўфрасіньні Полацкай» недзе паміж 1115—1120 гадамі. За Рагвалодам-Барысам сваю дзейнасьць у Полацку пачала ягоная пляменьніца Эўфрасіньня Полацкая. Менавіта ў гэты час збудавалі княскую сядзібу ў Бельчыцы з Барысаглебскім манастыром. Зь ягонай дзейнасьцю таксама зьвязваюць вядомыя помнікі эпіграфікі, так званыя «Барысавы камяні».

У 1127 годзе на патрабаваньне кіеўскага князя Мсьціслава, які з многімі князямі прыйшоў на Полаччыну, заняў княскі пасад замест Давыда, свайго брата[12]. Пра сьмерць Рагвалода-Барыса паведамляецца ў пачатку 1128 году.

Нашчадкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Папярэднік
Усяслаў Чарадзей
Князь полацкі
1101—1128
Наступнік
Давыд Усяславіч

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Rogvolod Vseslavič // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ а б Рогволод Всеславич (рас.) // Энциклопедический словарьСПб: Брокгауз — Ефрон, 1899. — Т. XXVIа. — С. 882.
  3. ^ а б Данилевич В. Е. Очерк истории Полоцкой земли до конца XIV столетия (рас.)Киев: 1896. — С. 71. — 260 с.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  6. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 133, 184, 203—204.
  7. ^ Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 17. — Мн.: Беларуская навука, 1998. С. 66.
  8. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 14, 73.
  9. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17—18.
  10. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
  11. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 184.
  12. ^ а б Ермаловіч М. Барыс Усяславіч // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 315.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]