Керагелішкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Керагелішкі
лац. Kieragieliški
лет. Karageliškės
Краіна: Летува
Павет: Віленскі
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 54°47′31″ пн. ш. 24°56′31″ у. д. / 54.79194° пн. ш. 24.94194° у. д. / 54.79194; 24.94194Каардынаты: 54°47′31″ пн. ш. 24°56′31″ у. д. / 54.79194° пн. ш. 24.94194° у. д. / 54.79194; 24.94194
Керагелішкі на мапе Летувы
Керагелішкі
Керагелішкі
Керагелішкі

Керагелішкі (лет. Karageliškės) — вёска ў Летуве, каля ракі Вяльлі. Уваходзяць у склад Еўеўскага староства Электрэнскага самакіраваньня Віленскага павету.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Карыгайла (імя)

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, фармант -кар- (-кор-) паходзіць ад гоцкага kaurus 'цяжкі, важкі', а фармант -гайл- (-гел-) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[1]. Такім парадкам, імя Карыгайла азначае «важкі свавольствам»[2]. У Польшчы гістарычна бытавала імя Коргал: Petrus Corgal (kmetho in Oszeczek) (1443 год)[3].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[4], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[5]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[6].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1905 годзе жыхары Керагелішкаў выступілі супраць увядзеньня летувіскай мовы ў набажэнствах[7].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1905 год — 133 чалавекі ў вёсцы Керагелішках і 5 чалавек засьценку Керагелішках[8]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17—18.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
  3. ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 3. — Wrocław, 1971—1973. S. 86.
  4. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  5. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  7. ^ Kwestia litewska w prasie polskiej. — Warszawa, 1905. S. 96.
  8. ^ Виленская губерния: полный список населенных мест со статистическими данными о каждом поселении. — Вильна, 1905. С. 319.