Балты

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Індаэўрапейцы

Індаэўрапейскія мовы
Альбанская · Армянская
Балтыйскія · Кельцкія
Германскія · Грэцкая
Арыйскія · Італійскія
Славянскія
мёртвыя:
Анаталійскія
Палеабалканскія
(Дакійская, Фрыгійская, Тракійская)
Тахарскія
Індаэўрапейцы
Альбанцы · Армяне
Балты · Кельты · Германцы
Грэкі · Індаарыйцы
Іранцы · Раманцы · Славяне

гістарычныя: Геты · Кельты · Германцы · Скіфы
Ілірыйцы · Італікі · Тракійцы · Тахары 

Протаіндаэўрапейцы
Мова · Грамадзтва · Рэлігія
 
Прарадзіма індаэўрапейцаў
Курганная гіпотэза
Анаталійская гіпотэза
Армянская гіпотэза
Індыйская гіпотэза
Тэорыя палеалетычнай бесьперапыннасьці
 
Індаэўрапэістыка

Ба́лты, балты́йскія наро́ды — народы індаэўрапейскага паходжаньня, носьбіты балтыйскіх моваў, якія насяляюць усходняе ўзьбярэжжа Балтыйскага мора ад Польшчы і Калінінградзкай вобласьці да Эстоніі.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва балты (ням. Balten) і балтыйская мова (ням. Baltische Sprache) як навуковыя тэрміны прапанаваў у 1845 годзе пруска-нямецкі мовазнаўца Георг Нэсэльман (1811—1881), прафэсар унівэрсытэту ў Кёнігсбэргу.

У беларускай і шэрагу іншых моваў уведзены Нэсэльманам тэрмін цалкам супаў з назвай каралеўскай дынастыі германамоўных вэстготаў — Балтамі.

Штучнасьць тэрміну «балты» прызнаецца сучаснымі летувіскімі аўтарамі. Яны ж сьцьвярджаюць брак зьвестак пра тое, як продкі сучасных балтаў называлі сябе ў старажытнасьці і як іх называлі іншыя народы[a][1].

Меркаваныя пісьмовыя ўпаміны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя меркаваныя пісьмовыя ўпаміны пра балтаў выяўляюцца ў творы «Аб паходжаньні немцаў і месцазнаходжаньні Нямеччыны» (лац. De origine, moribus ac situ Germanorum) рымскага гісторыка Публія Карнэлія Тацыта (98 год), дзе яны, магчыма, упамінаюцца як эстыі (лац. aestiorum gentes). Пазьней балты пад рознымі імёнамі, магчыма, апісваліся ў творах остгоцкага гісторыка Касыадора (523 год), гоцкага гісторыка Ярдана (552 год), англасаксонскага вандроўцы Вульфстана (900 год), паўночнанямецкага храніста архібіскупа Адама Брэмэнскага (1075 год).

Разам з тым, яшчэ швэдзкі гісторык Ёган Тунман(en) у сваёй працы «Дасьледаваньні старажытнай гісторыі некаторых паўночных народаў» (Бэрлін, 1772 год) зазначаў наконт паходжаньня «лецкіх народаў» (летувісаў і латышоў), што паўднёва-заходняя Русь, Літва, большая частка Прусіі і Польшчы былі пачатковым месцам пражываньня славянаў або вэнэдаў і што «леты», якія насяляюць частку гэтых краін — гэта «не асобны народ, не старажытная нацыя, а славяне, зьмяшаныя зь фінамі і готамі»[b][2].

Гістарычнае расьсяленьне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле гіпатэтычнага аналізу тапанімікі, а таксама асаблівасьцяў матэрыяльнай культуры, пахавальных звычаяў і да т. п., выяўленых археалягічнымі дасьледаваньнямі, у I тысячагодзьдзі да н. э. на поўдні і ўсходзе расьсяленьне балтаў дасягалі вярхоўяў Дняпра, Акі, басэйнаў Бярэзіны і Сожу. Мяркуецца, што ў другой палове I тысячагодзьдзі да н. э. усходніх балтаў выціснулі альбо асымілявалі славяне. У I тысячагодзьдзі балты, відаць, насялялі узбярэжжа Балтыйскага мора ад Віслы да Дзьвіны.

Паводле адной з гіпотэзаў, у XIII стагодзьдзі расьсяленьне балтаў на ўсходзе абмяжоўвалася лініяй старажытнарускіх умацаваных паселішчаў Гародня — Ваўкавыск — Слонім — Наваградак — Браслаў.

Падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У IVIII стагодзьдзях да н. э. склаліся адрозьненьні паміж балтамі заходнімі (прусы, галінды, яцьвягі) і ўсходнімі (куршы, продкі летувісаў і латышоў). Да VIVIII стагодзьдзям адносяць падзел балтаў на тых, якія бралі ўдзел у этнагенэзе летувісаў (жамойты, а таксама надрувы, скалвы), з аднаго боку, і тых, які сталі продкамі сучасных латышоў (куршы, зэмгалы, селы, латгалы), з другога.

Мяркуецца, што частку балтыйскіх народаў зьнікла ў выніку экспансіяў нямецкіх рыцараў, а частка асымілявалася да канца XVI стагодзьдзя — сярэдзіне XVII стагодзьдзя або расчынілася пры этнагенэзе сучасных народаў. У цяперашні час існуе два балтыйскія народы — латышы й летувісы (жамойты). Некаторыя аўтары лічаць, што хоць ліцьвіны (беларусы) і ёсьць славянамоўнымі, але гэты народ усё роўна застаецца балтыйскім, як і яго продкі.

Вяцічы і радзімічы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пра гіпатэтычнае балтыйскае паходжаньне вяцічаў і радзімічаў таксама кажуць характэрныя ўпрыгожваньні — шыйныя грыўні, якія не належаць да ліку папулярных упрыгожваньняў ва ўсходнеславянскім сьвеце Х—ХII стагодзьдзяў. Толькі ў двух плямёнаў — радзімічаў і вяцічаў — яны атрымалі даволі пашырыліся. Аналіз шыйных грыўняў радзімічаў паказвае, што прататыпы шматлікіх зь іх знаходзяцца ў балтыйскіх старажытнасьцях, а звычай шырокага ўжываньня іх абумоўлены ўлучэньнем у этнагенэз гэтага племя балтыйскіх першабытнікаў. Відаць, пашырэньне шыйных грыўняў у арэале вяцічаў таксама адлюстроўвае узаемадзеяньне славян з балтамі-голядзю. Сярод упрыгожваньняў вяцічаў ёсьць шыйныя грыўні, не вядомыя ў іншых старажытнарускіх землях, але якія маюць поўныя аналёгіі ў люта-літоўскіх матэрыялах[3]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ рас. «Как в древности называли себя балты и как именовали их другие народы, не известно. Употребляемый ныне термин балты является искусственным и недавним»
  2. ^ ням. «Die erste betrift den Ursprung der alten Preußen und übrigen Lettischen Völker. Das südwestliche Rußland, Litauen, und der größte Theil von Preußen und Polen, ist der ursprüngliche Wohnsitz der Slawe oder Wenden gewesen. Die Letten, welche jetzt ein Stück von diesen Ländern bewohnen, sind kein eigenes Volk, keine alte Nation, sondern Slawen, vermischt mit Finnen und Gothen»

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Зинкявичюс З., Лухтанас А., Чеснис Г. Откуда родом литовцы. — Вильнюс, 2006. С. 27.
  2. ^ Thunmanns M. J. Untersuchungen über die alte Geschichte einiger Nordischen Völker. — Berlin, 1772. S. V.
  3. ^ Седов В. В. Славяне Верхнего Поднепровья и Подвинья. — М., 1970. С. 138, 140.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Седов В. В. Славяне Верхнего Поднепровья и Подвинья. — М., 1970.