Zeit (альбом Rammstein)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Zeit
Вокладка альбому Zeit. Rammstein. 2022
Альбом Rammstein
Выдадзены 29 красавіка 2022
Запісаны 2020—2021
Месца запісу Францыя Францыя, La Fabrique
Нямеччына Нямеччына
Беларусь Беларусь
Жанр Neue Deutsche Härte, індастрыял-мэтал
Працягласьць 44:03
Выдавец Rammstein, Spinefarm Records, Virgin Records, Vertigo Records і Capitol Records
Прадусар Ольсэн Інвальтыні, Rammstein
Храналёгія Rammstein
# 7
(2019)
Zeit
(2022)
...
Прафэсійны агляд
Сынглы да Zeit
  1. «Zeit»
    Выдадзены: 10 сакавіка 2022
  2. «Zick Zack»
    Выдадзены: 7 красавіка 2022
  3. «Dicke Titten»
    Выдадзены: 25 траўня 2022
  4. «Angst»
    Выдадзены: 26 жніўня 2022
  5. «Adieu»
    Выдадзены: 24 лістапада 2022
Вокладка спэцыяльнага выданьня
Іншая вокладка альбому Zeit. Rammstein. 2022

Zeit (зь ням. «час») — восьмы студыйны альбом нямецкага NDH-гурта Rammstein, які выйшаў 29 красавіка 2022 году[13][14][15]. Выдадзены ва ўсім сьвеце, акрамя Маскоўшчыны.

Мова песьняў — нямецкая. Музыка й словы да песьняў — Тыль Ліндэман, Рыхард Круспэ, Паўль Ляндэрс, Олівэр Рыдэль, Крыстоф Шнайдэр, Крысьціян Лёрэнц.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля выхаду папярэдняга альбома гурт адправіўся ў канцэртны тур у падтрымку пласьцінкі, аднак з-за распачатай пандэміі COVID-19 другая частка тура была перанесена спачатку на 2021, а затым і на 2022 год[16][17]. У чэрвені 2020 году Шнайдэр у этэры праґрамы Rodeo Radio распавёў, што гурт у хуткім часе вернецца ў студыю для працы над астатнімі з запісу мінулага альбома песьнямі[17][18]. Ужо ў верасьні гэтая інфармацыя пацьвердзілася афіцыйна. У сакавіку 2021 году клявішнік Крысьціян Лёрэнц паведаміў, што гурт не плянаваў запісваць новы альбом, але праз вымушанае прыпыненьне канцэртнай дзейнасьці гурт заняўся запісам новага матэрыялу. У лістападзе таго ж году гітарыст Рыхард Круспэ падзяліўся ў інтэрвію, што калектыў плянуе выпусьціць свой восьмы студыйны альбом перад іхным турнэ, якое стартуе ў траўні 2022 году.

Свэн Хэльбіг, які займаўся аранжыроўкай альбома, у лютым 2022 году распавёў у інтэрвію, што Rammstein прыйшлося адкласьці выпуск альбома з-за «недахопу паперы», неабходнай для друку буклетаў для кампакт-дыскаў і канвэртаў вінілавых пласьцінак[19].

Прасоўваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

9 сакавіка 2022 году ў сваіх сацыяльных сетках група выпусьціла 26-сэкундны тызер маючага адбыцца самотніка з альбома, заплянаванага да выхаду на наступны дзень. Прэмʼера адбылася на афіцыйным канале YouTube 10 сакавіка. 20 сакавіка стаў вядомы трэк-ліст альбома[20].

Самотнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Самотнікі з альбома Zeit[21]:

  • «Zeit» (10 сакавіка 2022)
  • «Zick Zack» (7 красавіка 2022)
  • «Dicke Titten» (25 траўня 2022)
  • «Angst» (26 жніўня 2022)
  • «Adieu» (24 лістапада 2022)

Сьпіс кампазыцыяў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кампазыцыі ў сьпісе ідуць па парадку, які быў прадстаўлены ў альбоме[22]:

Назва Працягласьць
1. «Armee Der Tristen» 3:26
2. «Zeit» 5:21
3. «Schwarz» 4:18
4. «Giftig» 3:08
5. «Zick Zack» 4:04
6. «OK» 4:03
7. «Meine Tränen» 3:56
8. «Angst» 3:44
9. «Dicke Titten» 3:38
10. «Lügen» 3:48
11. «Adieu» 4:36
44:03

Ушанаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Публікацыя Сьпіс Ранг
Loudwire (ЗША ЗША) 50 найлепшых рок + мэтал-альбомаў [23]
Metal Hammer (Вялікабрытанія Вялікабрытанія) Найлепшыя рок-альбомы 2022 [24]
Metal Hammer (Вялікабрытанія Вялікабрытанія) Найлепшыя альбомы 2022 5[25]
Revolver 25 найлепшых альбомаў 2022 24[26]

Цікавыя факты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Паводле буклета альбома, яго працягласьць — 44:05.
  • На вокладцы альбома намаляваная вежа-таўстушка, разьмешчаная ў Бэрліне, у аэрадынамічным парку. Там жа прайшла фотасэсія гурта.
  • Харавыя партыі для альбома запісваліся ў Лошніцкай царкве ў Дрэздэне, Саксонскай дзяржаўнай капэлы й акадэмічным хоры Белтэлерадыёкампаніі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Rammstein — Zeit Архіўная копія ад 2022-04-29 г.
  2. ^ Dom Lawson (2022-04-27) Reviews — Rammstein — Zeit. Blabbermouth. Архіўная копія ад 2022-05-03 г.
  3. ^ Cervanté Pope (2022-04-29) Rammstein’s Zeit Offers a Cathartic Reflection of These Turbulent Times: Review. Consequence of Sound. Архіўная копія ад 2022-04-29 г.
  4. ^ Michael Hann (2022-04-29) Rammstein: Zeit review — ridiculous, but no risk of boredom. The Guardian. Архіўная копія ад 2022-04-29 г.
  5. ^ Sam Law (2022-04-28) The Big Review: Rammstein — Zeit. Kerrang!. Архіўная копія ад 2022-04-28 г.
  6. ^ Jannik Kleemann (2022-05-01) Rammstein — Zeit Праверана 2022-05-02 г. Архіўная копія ад 2022-05-02 г.
  7. ^ Sebastian Kessler (2022-04-25) Rammstein — Zeit — Review. Metal Hammer. Архіўная копія ад 2022-04-26 г.
  8. ^ Stephen Hill (2022-04-25) Rammstein Zeit review: album number eight peels back emotional new layers. Metal Hammer. Архіўная копія ад 2022-05-01 г.
  9. ^ Ross Horton (2022-04-29) Rammstein — Zeit. musicOMH. Архіўная копія ад 2022-04-29 г.
  10. ^ Ali Shutler (2022-04-28) Rammstein — «Zeit» review: heavyweights add a touch of delicacy to their industrial might. NME. Архіўная копія ад 2022-04-28 г.
  11. ^ Stefan Hackländer RAMMSTEIN — Zeit Праверана 2022-04-26 г. Архіўная копія ад 2022-04-30 г.
  12. ^ Simon K. (2022-04-29) Rammstein — Zeit. Sputnikmusic.
  13. ^ Kory Grow (2022-03-10) See Rammstein Deliver Babies in Reverse. Rolling Stone. Архіўная копія ад 2022-04-07 г.
  14. ^ Rammstein: Neues Album ZEIT kommt am 29.04.2022. Metal Hammer (2022-03-10). Архіўная копія ад 2022-03-13 г.
  15. ^ Elizabeth Aubrey (2022-03-10) Rammstein share powerful new ballad ‘Zeit’ and unveil new album. NME. Архіўная копія ад 2022-04-08 г.
  16. ^ Rammstein навіны: Тур 2021 году. // Афіцыйны сайт гурта (ням.)
  17. ^ а б Europa Stadion Tour wird erneut verschoben ins Jahr 2022 // Навіны афіцыйнага сайту (ням.)
  18. ^ Rammstein зьбіраюцца працаваць над новымі песьнямі // Rammsteinworld
  19. ^ Metal Hammer.de
  20. ^ RAMMSTEINS ZEITKAPSELN — FINDE JETZT EINE KAPSEL IN DEINER NÄHE! // Афіцыйны сайт гурта (ням.)
  21. ^ Дыскаграфія Rammstein / Самотнікі // Rammsteiworld
  22. ^ Сьпіс кампазыцыяў у альбоме паводле Rammsteinworld // Дыскаграфія Rammstein на Rammsteiworld (анг.)
  23. ^ The 50 Best Rock + Metal Albums of 2022
  24. ^ The Best Metal Albums Of 2022 So Far
  25. ^ These are Metal Hammer's Top 50 Best albums of 2022
  26. ^ 25 Best Albums of 2022