Till Lindemann
Till Lindemann | |
Выступ гурта ў 2022 годзе | |
Інфармацыя | |
---|---|
Гады | 2020 — цяпер (папярэдні гурт — Lindemann) |
Адкуль | Нямеччына, Бэрлін |
Мова | нямецкая |
Жанр(ы) | Neue Deutsche Härte, індастрыял-мэтал, рок-музыка |
Выдавец | Universal Music Group · Till Lindemann |
Зьвязаныя праекты | Rammstein · Lindemann |
Удзельнікі | Тыль Ліндэман Эмілі Рудзівіч Джэс Пэйдж Эйсі Слэйд Джо Летц Канстанс Дэй Дэні Лонер |
https://www.till-lindemann.com/ |
Till Lindemann — мэталёвы праект, які быў створаны Тылем Ліндэманам з праекту «Lindemann» у 2020 годзе. Назва гурта — імя й прозьвішча Тыля Ліндэмана, жанры — NDH і індастрыял-мэтал.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Утварэньне гурта (2020)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 2020 годзе, пасьля канца калябарацыі Пэтэра Тэгтгрэна й Ліндэмана, гурт Lindemann быў рэарганізаваны ў сольны праект Тыля пад назвай «Till Lindemann» зь іншым складам[1][2][3].
«Zunge» (2023)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: Zunge (альбом)
3 лістапада 2023 году на стрымінгавых плятформах стаў даступны дэбютны студыйны альбом гурта — Zunge[4][5][6]. На фізычных выданьнях альбом будзе даступны 17 лістапада для CD і Fanbox, 1 сьнежня для вініла.
23 кастрычніка ў RammsteinShop была абноўленая выява ўпакоўкі скрынкі (гл. Zunge § Даступныя выданьні): цяпер на ім налепка з згадваньнем пра самотнік пад назвай «Fleisch».
Самотнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
8 верасьня 2023 году гурт выпусьціў новы самотнік «Zunge» (зь ням. язык)[7][8], тагды ж быў анансаваны альбом.
6 верасьня 2023 году на афіцыйным ютуб-канале гурта зьявілася новае відэа, прэм’ера якога адбылася а 8 верасьня 2023 году ў 16:00 па Менску[9][10].
Відэа да песьні зьнятае ў красавіку 2021 году ў Вялікім маскоўскім дзяржаўным цырку[10].
29 верасьня 2023 году выйшлі яшчэ тры самотнікі: «Nass», «Schweiss» і «Lecker» (NSL)[11][12][13].
27 кастрычніка выйшаў самотнік «Sport frei»[14][15].
Till Lindemann Tour 2023 (2023—2024)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: Till Lindemann Tour 2023
Тур быў заплянаваны на 2022 год яшчэ ў 2021 годзе пад назвай Ich hasse Kinder Tour (паводле назвы аднайменнага самотніка Тыля)[16].
У пачатку 2022 году Тыль Ліндэман абвясьціў аб пачатку канцэртнага тура пад з новым складам: Джэс Пэйдж (гітара), Эмілі Рувідзіч (гітара), Эйсі Слэйд (бас) і Джо Летц (ударныя)[17]. Даты будучага тура былі абвешчаныя, але пазьней яны былі адкладзены з-за пандэміі COVID-19[18][19]. 29 кастрычніка было абвешчана, што ўвесь тур будзе адкладзены на год, за выключэньнем Расеі, дзе тур быў скасаваны[20].
14 лістапада 2022 году тур быў перанесены на 2023 год.
З-за незалежных ад нас прычынаў і з надзвычай цяжкім сэрцам мы вымушаныя абʼявіць аб пераносе нашага тура на восень 2023 году.
Наш плян прадставіць канцэрты як мага ў большай колькасьці местаў за гэты кароткі прамежак часу, на жаль, аказаўся невыканальным з-за ўсіх раней адкладзеных тураў на працягу ўсёй эпідэміі COVID. Цяпер проста не хапае свабодных пляцовак у гэтыя тэрміны.
Мы вырашылі перанесьці Наш тур на восень 2023 году, таму што хочам даць вам лепшыя канцэрты TL за ўсю гісторыю.
— Афіцыйны сайт Тыля Ліндэмана
У красавіку 2023 сталі вядомыя краіны й колькасьць шоў у туры: 14 краінаў і 27 шоў. Тур быў анансаваны як Till Lindemann Tour 2023, Tour 2023 ці European Tour[21]. [22].
Тур павінен быў пачацца 8 верасьня 2023 году ў ЗША, але з-за захворваньня Тыля канцэрт быў скасаваны.
17 лістапада канцэрт у Касэлі (18 лістапада) быў скасаваны. Прычынамі таму сталі адсутнасьць дазволу ад мясцовых уладаў на ўстаноўку ўласнае сцэны й халатнасьць мясцовых супрацоўнікаў, якія працавалі з дакумэнтамі[23].
Entre dos tierras[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: Entre dos tierras (самотнік Тыля Ліндэмана)
«Entre dos tierras» — самотнік Тыля Ліндэмана, 14-ты самотнік у дыскаграфіі ягонага сольнага праекту. Песьня ёсьць кавэрам на аднайменны самотнік гурта Héroes del Silencio. «Entre dos tierras» выйшла 25 сьнежня 2023 году[24][25][26].
Тыль Ліндэман дэбютую з самотнікам на канцэртах у Мэксыцы ў рамках свайго канцэртнага тура ў канцы 2023 — пачатку 2024 году (31 сьнежня 2023, 1 і 4 студзеня 2024)[27].
Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: Дыскаграфія Till Lindemann
Till Lindemann выпусьціў некалькі самотнікаў (гл. дыскаграфію)[28][29][30][31], у 2023 годзе быў выпушчаны дэбютны альбом праекту — Zunge[32].
Год | Назва | Па-беларуску | Працягласьць |
---|---|---|---|
2023 | Zunge | «Язык» | 46:00 |
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Rammstein side-project Lindemann have broken up
- ^ Lindemann Split, But Till Lindemann Retains Band Name
- ^ TILL LINDEMANN // Projects — Lindemann World (анг.)
- ^ Till Lindemann will release his first solo album, «Zunge» («Tongue»), on November 3, 2023. — Lindemann World (анг.)
- ^ TILL LINDEMANN ZUNGE — RammsteinShop
- ^ Zunge (анг.) Till Lindemann. DistroKid (29 кастрычніка 2023). Праверана 3 лістапада 2023 г.
- ^ Till Lindemann’s Shocking Solo Music Video: «Zunge» and Visual Transformation — Byohosting (анг.)
- ^ Zunge — Single — Apple Music
- ^ Кліп на сынгл «Zunge»
- ^ а б Till Lindemann will be releasing a new single «Zunge» («Tongue») on September 8, 2023 on the usual streaming platforms. — Lindemann World (анг.)
- ^ Nass. — Distrokid.com
- ^ Schweiss. — Distrokid.com
- ^ Lecker. — Distrokid.com
- ^ Lindemann will release new song on 27th october 2023 — Sport Frei (анг.). Affenknecht.com.
- ^ Sport frei. — Distrokid.com
- ^ ICH HASSE KINDER TOUR 2022. Lindemann World (18 кастрычніка 2021). Праверана 17 лістапада 2023 г. (анг.) (фр.)
- ^ Lindemann World — Concert in Tel Aviv — Line-up and setlist
- ^ Ich hasse Kinder tour 2022
- ^ Concerts scheduled
- ^ Cancellation of Russian concerts
- ^ Tour 2023 (анг.). Till-Lindemann.com (афіцыйны сайт музыкі). Праверана 17 лістапада 2023 г.
- ^ 2023 TOUR. Lindemann World (26 красавіка 2023). Праверана 17 лістапада 2023 г. (анг.) (фр.)
- ^ Lindemann kommt nicht nach Kassel (ням.). MMkonzerte.de (17 лістапада 2023). Праверана 17 лістапада 2023 г.
- ^ Till Lindemann. «Entre dos tierras» (анг.). DistroKid. Праверана 25 сьнежня 2023 г.
- ^ ENTRE DOS TIERRAS — 25 DECEMBER 2023. Lindemann World (23 сьнежня 2023). Праверана 25 сьнежня 2023 г. (анг.) (фр.)
- ^ When will Till Lindemann release «Entre dos tierras»? (анг.). Genius.com. Праверана 25 сьнежня 2023 г.
- ^ Till Lindemann debutará cover de Héroes del SIlencio en México (гішп.). Summa Inferno (22 сьнежня 2023). Праверана 25 сьнежня 2023 г.
- ^ SUCHEN NACH «TILL LINDEMANN» — Offizielle Deutsche Charts
- ^ ALWAYS ON MY MIND (FEAT. TILL LINDEMANN) — Emigrate World
- ^ Suche nach: Till Lindemann — Austriancharts.at
- ^ Kovacs & Till Lindemann — Child Of Sin (Official Video)
- ^ SINGLES // TILL LINDEMANN’S DISCOGRAPHY — Lindemann World (анг.)
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- https://www.till-lindemann.com/ — афіцыйны сайт Till Lindemann
- Афіцыйны канал на YouTube