TikTok
TikTok | |
Тып | сацыяльная сетка |
---|---|
Даступныя мовы | кітайская |
Уладальнік | ByteDance |
Пачатак працы | 1 верасьня 2016 (7 гадоў таму) |
Рэгістрацыя | абавязковая задарма |
Актуальны стан | працуе |
Рэйтынг Alexa | 795[1], 779[1] і 184 |
Ліцэнзія | платная ліцэнзія[d] |
TikTok |
«ТыкТок» (па-ангельску: TikTok) — сэрвіс для стварэньня і прагляду кароткіх відэа, што належыць пэкінскай кампаніі «ByteDance». Пачаў працаваць летам 2018 году. Хутка стаў галоўнай відэаплятформай кароткіх ролікаў у Кітаі[2] і робіцца ўсё больш папулярнай у іншых краінах, стаўшы прыладай, якая часьцей за ўсё спамоўваецца і павялічвае сваіх карыстальнікаў[3][4].
У Кітаі вядомая як «Доўінь» (па-кітайску: 抖音). «TikTok» і «Доўінь» зьяўляюцца па сутнасьці аднолькавай прыладай, але працуюць на розных сэрвэрах згодна зь дзейным кітайскім заканадаўствам і цэнзурнымі абмежаваньнямі. Прадстаўніцтва «TikTok» знаходзіцца ў Лос-Анджэлесе, Нью-Ёрку, Лёндане, Парыжы, Бэрліне, Дубае, Мумбаі, Джакарце, Сэуле і Токіё.
У Кітаі, дзе прылада найбольш папулярная, 60% яе карыстальнікаў маюць узрост 25-44 гады, а за межамі Кітаю 43% карыстальнікаў старэйшыя за 24 гады[5].
Забарона ў ЗША[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Напрыканцы ліпеня 2020 году прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў аб забароне кітайскай праграмы сацсеткі TikTok на тэрыторыі краіны. Дональд Трамп паабяцаў падпісаць дакумэнты 1 жніўня[6]. Прэзыдэнт таксама не падтрымаў ідэю аб набыцьці TikTok амэрыканскай кампаніяй. Паводле зьвестак газэты The New York Times, купляй кітайскай праграмы цікавілася кампанія Microsoft. Вашынгтон лічаць, што зь ейнай дапамогай кітайскія ўлады зьбіраюць інфармацыю пра амэрыканскіх грамадзянаў. Аўдыторыя TikTok ў ЗША складае 80 мільёнаў чалавек штомесяц.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б https://www.alexa.com/siteinfo/tiktok.com
- ^ How Douyin became China's top short-video App in 500 days – WalktheChat 2018-02-25 г. Праверана 2018-03-15 г.
- ^ Tik Tok, a Global Music Video Platform and Social Network, Launches in Indonesia
- ^ Zheping Huang, Zheping Huang The world’s most popular iPhone app isn’t Facebook or WhatsApp. Quartz. Праверана 2019-01-12 г.
- ^ Is Time Against TikTok? - GlobalWebIndex. GlobalWebIndex Blog (2019-08-27). Праверана 2019-10-08 г.
- ^ Трамп паабяцаў забараніць кітайскую праграму TikTok у ЗША, Радыё Свабода, 1-08-2020
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- tiktok.com — афіцыйны сайт «ТыкТок»
- douyin.com — афіцыйны сайт прылада ў Кітаі (кіт.)
- В США проверят сделку с участием «TikTok» на предмет угрозы безопасности