NSFW

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

NSFW (перакладаецца як «Небясьпечна/Не падыходзіць Для Працы») – тэг, якім карыстаюцца пры гутарке ў Сеціве, у відэагульнях, які паказвае, што праглядаемы кантэнт будзь-то сайт, альбо фотаздымак, і інш. зьмяшчае аголенае цела, эротыку, парнаграфію, абсцэнную лексыку, абразы, сцэны гвалту. NSFW – гэта слэнг, які значыць, што, магчыма, назіральнік не хацеў, каб кантэнт бачылі іншыя.

Наяўнасьць NSFW-кантэнту можа быць важная пры выкарыстоўваньні сеціва на працы, у ўстановах адукацыі і інш., дзе ўведзены правілы наконт нават выпадковага прагляду сэксуальна-правакацыйных матэрыялаў. Дзеля такіх выпадкаў былі створаны шмат сайтаў, якія дапамагаюць інтэрнэт-карыстальнікам выявіць наяўнасьць NSFW яшчэ не пераходзячы на сайт. Да прыкладу такія сайты як isthatSFW.com.

Таксама існуе паняцьце-антонім для NSFW – safe for work(SFW)[1], якім часта карыстаюцца, каб пазначыць, што нягледзячы на тое, што матэрыялы могуць маць назву, па якой можа здавацца, што кантэнт NSFW, насамрэч, бясьпечныя.

Але трэба адзначыць, што наяўнасьць NSFW – гэта рэч суб'ектыўная [2].

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ What is SFW (Safe for Work) from Computer Hope (ангел.) – [1]
  2. ^ Attwood, Feona; I. Q. Hunter. Not safe for work? Teaching and researching the sexually explicit (ангел.) // Sexualities : journal. — 2009. — October (vol. 12, no. 5). — P. 547—557. — doi:10.1177/1363460709340366. (ангел.)