Mak.by

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Mak.by
Сайт mak.by

«Mak.by» — беларуская сетка рэстаранаў хуткага харчаваньня, створаная на базе сеткі McDonald’s пасьля ейнага закрыцьця ў Беларусі ў 2023 годзе.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Амэрыканская сетка рэстаранаў прыйшла ў Беларусь 10 сьнежня 1996 году, тады быў адкрыт першы рэстаран McDonald’s у Менску. У лістападзе 2022 году было абвешчана, што брэнд сыходзіць з краіны 22 лістапада й на яго месца павінна была прыйсьці расейская сетка хуткага харчаваньня «Смачна — і кропка», але гэтага не адбылося, і жыцьцё McDonald’s была працягнутая да 27 лістапада 2022 году[1], з таго моманту рэстараны працавалі пад шыльдаю «Мы открыты!» (па-беларуску: Мы адчынены!).

У пачатку красавіка 2023 году кампанія «КСБ Віктары Рэстараны» (кіравала McDonald’s у краіне) падала заяўку на рэгістрацыю назовы й таварнага знаку «Mak.by» [2]

18 красавіка 2023 году сетка рэстаранаў была перайменавана ў «Mak.by». У гэты ж дзень пачаў працаваць мабільны дадатак «МойMak.by».

18 кастрычніка 2023 году кампанія прадставіла новы дызайн пакаваньня бульбы фры, бургераў ды іншых прадуктаў. Дызайн распрацавала беларуская брэндынгавая агенцыя «Fabula Branding».

Абноўленыя назовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Хэпі Міл» атрымаў назоў «Кідс Міл»;
  • «Біг Тэйсьці» атрымаў назоў «Біг Бургер»;
  • «Біг Тэйсьці з курыцай» прыбралі зь меню, на зьмену яму прыйшла малодшая вэрсыя бургера — «Чыкен Тэйсьці Джуніёр»;
  • «МакЧыкен» атрымаў назоў «Чыкен Клясік»;
  • «Макфлуры» атрымаў назоў «Марозіва Дэ Люкс»;
  • «Філе-о-Фіш» атрымаў назоў «Фіш Бургер»;
  • «Роял» атрымаў назоў «Гранд Чызбургер»;
  • «Біг Мак» вярнулі ў меню пад назовам «Мак Бургер»;
  • «Цэзар Рол» вярнулі ў меню;
  • «Біг Тэйсьці Рол» вярнулі ў меню пад назовам «Біф Тэйсьці Рол»;
  • «МакТост з сырам» атрымаў назоў «Тост з сырам».
  • Акно «McDrive» атрымала назоў «Mak.Drive»
  • Канцэпцыя кавярняў «McCafe» пераўтварылася ў «Mak.Cafe»
  • Дастаўка «McDelivery» атрымала назоў «Mak.Delivery»

Зьмены ў рэцэптуры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля рэбрэндынгу рэстараны Mak.by пачалі пераход на беларускіх пастаўшчыкоў: сыр «Эмэнталь» зьмянілі на «Чэдар», соусы Heinz замянілі на айчынныя «КАМАКА».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • mak.by — афіцыйны сайт «Mak.by».