Cosmos TV

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Космас ТБ
Тып сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасьцю
Дэвіз Тэлебачаньне для ўсёй сям’і
Заснаваная 1993
Краіна
Разьмяшчэньне Менск, вул. Кісялёва, 13
Галіна тэлекамунікацыі
Прадукцыя тэлебачаньне, перадача зьвестак

Сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Космас ТБ» (СТАА «Космас ТБ») — апэратар этэрна-кабэльнага тэлебачаньня ў Беларусі. Падае паслугі шырокапалоснага доступу да Інтэрнэту. Генэральны дырэктар Вадзім Зайцаў, былы старшыня КДБ Беларусі (2008—2012).

Уласнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сузаснавальнікамі прадпрыемства выступаюць зь беларускага боку ўнітарнае прадпрыемства «Рэспубліканскі радыётэлевізійны перадаючы цэнтар», з брытанскага боку «International Telcell, Inc», уладальнікам якой зьяўляецца тэлекамунікацыйны холдынг «Рэнова Мэдыя».

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Была зарэгістравана 23 сьнежня 1993 году ў Дзяржкамітэце па вонкавых эканамічных сувязях РБ. З чэрвеня 1996 году прадпрыемства аказвае жыхарам Менска паслугі шматканальнага этэрнага тэлебачаньня (MMDS).

У жніўні 2000 году прадпрыемства атрымала дазвол на будаўніцтва ў г. Менску шматканальных сетак кабэльнага тэлебачаньня (СКТ). Першымі магчымасьць праглядаць тэлеканалы кабэльнай сеткі атрымалі жыхары мікрараёнаў: Сухарава, Варанянскага-Жукоўскага-Магілёўская, Захад, Красны Бор, Малінаўка, Кунцаўшчына.

На працягу 2002 году кампанія атрымала ліцэнзію на будаўніцтва сеткі перадачы зьвестак Інтэрнэт. Высакахуткасны доступ у Інтэрнэт ажыцьцяўляецца па сетцы кабэльнага тэлебачаньня.

Да свайго 15-годзьдзя «Космас ТБ» пачаў вяшчаньне тэлеканалаў у лічбавым фармаце.

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэлебачаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У цяперашні час у сетцы кабэльнага тэлебачаньня «Космас ТБ» трансьлюецца 46 тэлевізійных каналаў. Шэраг каналаў ідзе са стэрэафанічным гукавым суправаджэньнем. Паслугамі шматканальнага кабэльнага тэлебачаньня карыстаецца каля 100 тысяч сем’яў гораду Менску.

Паслугі «Космас ТБ» даступны больш чым у 300 тысячах кватэр у сталічных мікрараёнах: Зялёны луг, Уручча, Паўднёвы Захад, Серабранка, Масюкоўшчына, Шабаны, Захад, Красны Бор, Малінаўка, Кунцаўшчына, Сухарава і іншых.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]