Blackbox recording (Rammstein)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Blackbox recording»
Запіс з «чорнае скрыні» выканаўцы Rammstein
з альбому Reise, Reise
Мова японская
Па-беларуску «Запіс чорнае скрыні»
Запісаная 12 жніўня 1985

Гара Ацутака (Уэна, Гума), Сьцяг Японіі

Працягласьць 0:32

«Blackbox recording» (з анг. «запіс чорнае скрыні») — схаваны трэк на альбоме Reise, Reise гурта Rammstein. Рэальны запіс «чорнае скрыні» (бартавога самапісца) з катастрофы Boeing 747 пад Токіё, у якой з 524 чалавек загінулі 520.

Інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Каб праслухаць запіс трэба ўключыць першы трэк («Reise, Reise»), а пасьля пераматаць назад.
  • Спачатку музыкі хацелі зьмясьціць запіс у кожную песьню, але потым адмовіліся ад гэтай ідэі.

Тэкст[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пераклад тэксту на беларускую мову (арыгінал — на японскай):

<КВС>: цяга, цяга.
<КВС>: закрылкі.
<2П>: я прыбраў.
<КВС>: (неразборліва).
<КВС>: падняць нос… падняць нос… цяга.
<GPWS>: SINK RATE! WHOOP! WHOOP! PULL UP! WHOOP! WHOOP! PULL UP! WHOOP! WHOOP! PULL UP!
<КВС>: гэта… гэта канец.
<GPWS>: WHOOP! WHOOP! PULL UP!
Першы ўдар.
<GPWS>: WHOOP! WHOOP! PULL UP!
Другі ўдар.

— Rammstein, Blackbox recording