Ян Курчэўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ян Курчэўскі
Ян Курчэўскі
Род дзейнасьці каталіцкі сьвятар, гісторык
Дата нараджэньня 8 чэрвеня 1854(1854-06-08)
Месца нараджэньня Солы, Ашмянскі павет, Віленская губэрня
Дата сьмерці 30 ліпеня 1916(1916-07-30) (62 гады)
Месца сьмерці Вільня, Віленскі павет, Віленская губэрня
Занятак гісторык
Ян Курчэўскі, фота 1900 году

Ян Курчэўскі (8 чэрвеня 1854, Солы або Данюшава Ашмянскага павету, цяпер Смаргонскі раён — 30 ліпеня 1916, Вільня) — сьвятар, гісторык.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ёсьць дзьве вэрсыі пра месца нараджэньня Яна Курчэўскага. Найбольш пашыраная — Данюшава каля Смаргоні. Курчэўскі шмат зрабіў для мясцовага касьцёла — набыў арган, падарыў у 1907 годзе вялікі звон, на якім захаваўся надпіс: «Прыхаджанам данюшаўскім ад прэлата Курчэўскага. Няхай не акамянеюць сэрцы тых, хто пачуе гэты звон. Вільня, 1907 год»[1]. Але гісторык Тадэвуш Крагель, які працаваў з рукапіснымі ўспамінамі Курчэўскага, якія захоўваюцца ў Архідыяцэзійным архіву ў Беластоку, сьцьвярджае, што сапраўднае месца нараджэньня — Солы, а ў Данюшаве Курчэўскі правёў дзяцінства[2].

Пачаткі святарства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1874 годзе паступіў у у духоўную сэмінарыю ў Вільні, у 1879 годзе быў накіраваны ў Рымска-каталіцкую духоўную акадэмію ў Пецярбурзе. Скончыў акадэмію ў 1881 годзе са ступеньню магістра тэалёгіі з дысертацыяй ’’De іmmaterіalіtate anіmae’’. У 1881 годзе ён пасьвячоны ў сьвятары ў Векшнях жамойцкім біскупам Аляксандрам Казімерам Берасьневічам і прызначаны выкладчыкам рэлігіі ў Другой гімназыі ў Вільні і прафэсарам касьцёльнага права, пропаведзі й касьцёльнай гісторыі ў духоўнай сэмінарыі. Адначасова быў прэфэктам Віленскай прагімназыі.

Сьвятарства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На пачатку служэньня ксяндза Курчэўскага Віленскую дыяцэзію ўзначаліў прэлат Пётар Жылінскі, які выступаў у падтрымку расейскай улады. За адмову прыняць кнігі для набажэнства на расейскай мове, што лічылася «адкрытым выказваньнем пагарды да расейскай мовы», у 1886 годзе Курчэўскі быў выдалены з гімназыі й сэмінарыі й накіраваны пробашчам у Кемелішкі, а пасьля ў парафію сьв. Якуба й Філіпа ў Вільні. Гэты касьцёл быў адноўлены Курчэўскім. У 1889 годзе прызначаны біскупам Стэфанам Зьвяровічам Канонікам Віленскай катэдры, а ў 1900 годзе прэлатам. Быў таксама членам кансісторыі. У 1899 годзе звольніўся з парафіі й працаваў у біскупскай курыі (у 1904 годзе стаў яе чыноўнікам). У 1904 годзе асьвяціў касьцёл у Параф’янаве. 17 верасьня 1905 годзе загадам віленскага біскупа Эдварда фон Ропа ўрачыста асьвяціў катэдральную базыліку ў Беластоку. У 1908 годзе асьвяціў перабудаваны касьцёл сьвятой Троіцы ў Глыбокім.

Быў апостальскім протанатарыем. У 1901 годзе зноў быў прызначаны прафэсарам кананічнага права й касьцёльнай гісторыі ў духоўнай сэмінарыі. Таксама чытаў лекцыі польскай мовы, прапаведніцкай і схаластычнай філязофіі. Пакінуў гэтую пасаду ў 1911 годзе й цалкам прысьвяціў сябе навуковай працы. Быў прызначаны прапаведнікам біскупам Стэфанам Зьвяровічам, а затым біскупам Эдвардам фон Роппам, каб суправаджаць іх падчас кананічных візытаў у Віленскую дыяцэзію. У 1901 годзе адрамантаваў гістарычную трохпавярховую капліцу-слуп сьв. Яцака ў Вільні на Пагулянцы.

Прапаведаваў у катэдральных і парафіяльных касьцёлах і дзякуючы свайму голасу, лёгкасьці гаворкі, вобразнасьці й прастаце маўленьня дайшоў да сэрцаў і розумаў вернікаў. Яго памяць таксама дазваляла цытаваць старонкі са Сьвятой Бібліі.

Дзейнасьць у Таварыстве сяброў навук[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Курчэўскі быў самавукам, ня ведаў навуковага мэтаду, а ў поглядах на гісторыю Касьцёла быў кансэрватарам. У сваіх дасьледаваньнях ён, аднак, абапіраўся пераважна на крыніцы, дзякуючы якім яго працы захавалі нязьменную каштоўнасьць. Гістарыяграфічная творчасьць узьнікла ў асноўным дзякуючы атмасфэры, якую ў той час стварала ў Вільні Таварыства сяброў навук, утворанае дзякуючы зьмякчэньню ўнутранай палітыкі Расейскай імпэрыі пасьля рэвалюцыі 1905 году. Курчэўскі ня быў ініцыятарам утварэньня гэтага таварыства, але меў вялікі аўтарытэт у Вільні, і 23 сакавіка 1907 году быў абраны прэзыдэнтам таварыства (хоць на той момант яшчэ не меў строга навуковых прац). На першым пасяджэньні Таварыства сяброў навук ён агучыў даклад «Біскуп Белазор і спусташэньне Вільні й катэдральных каштоўнасьцей у сярэдзіне XVІІ ст.». Быў прэзыдэнтам таварыства да самай сьмерці.

Сьмерць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У апошнія гады жыцьця Ян Курчэўскі праз благое здароўе радзей выконваў сьвятарскую службу, аддаючыся выключна навуковай працы. Памёр ад сардэчнага прыступу падчас сьвятой Імшы ў віленскай катэдры 30 ліпеня 1916 году. Гэты факт мэмарыялізаваны ўмураваньнем пад амбонам памятнай дошкі. Ян Курчэўскі пахаваны ў капліцы на могілках Росы ў Вільні (месца № 26).

Працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Biskupstwo wileńskie od jego założenia aż do dni obecnych, zawierające dzieje i pracę biskupów i duchowieństwa diecezji wileńskiej oraz wykaz kościołów, klasztorów, szkół i zakładów dobroczynnych i społecznych, 1912
  • Kościół Zamkowy, czyli Katedra Wileńska: w jej dziejowym, liturgicznym, architektonicznym i ekonomicznym rozwoju, tom I, 1908
  • Kościół Zamkowy, czyli Katedra Wileńska: w jej dziejowym, liturgicznym, architektonicznym i ekonomicznym rozwoju. Źródła historyczne na podstawie aktów kapitulnych i dokumentów historycznych, tom II, 1910
  • Kościół Zamkowy, czyli Katedra wileńska: w jej dziejowym, liturgicznym, architektonicznym i ekonomicznym rozwoju. Streszczenie aktów kapituły wileńskiej, tom III, 1916
  • Wykład przenajświętszej ofiary Mszy Świętej w 30 naukach niedzielnych, 1898
  • Ja Matka Pięknej Miłości: nabożeństwo majowe ku pożytkowi rodzin chrześcijańskich, 1899
  • Mowa żałobna za duszę świętej pamięci Ojca Świętego Leona XIII, 1903
  • Pamiątka uroczystego poświęcenia pomnika i statui św.Jacka w Wilnie, 1906
  • Konferencje i nauki rekolekcyjne, 1906
  • Święci biskupi i apostołowie Litwy i Rusi Litewskiej, 1913
  • Konferencje dla Kapłanów Wypow. przez Ks. Jana Kurczewskiego na rekolekcjach kapłańskich 1913 w Seminarium Wileńskim
  • Kościół katolicki w Smorgoniach, 1914
  • Z dziejów Trynitarzy Polskich, 1914
  • Opowiadania o dziejach Chrześcijaństwa Litwy i Rusi. Część I od chrztu Litwy do końca XVI wieku, 1914
  • Rozmyślania o tajemnicach Różańca Świętego na każdy dzień miesiąca, 1914
  • Pamiątka zbudowania i poświęcenia Trzech Krzyżów w Wilnie na Górze Trzykrzyskiej w roku 1916, 1916
  • Kazania Świąteczne, 1897
  • Kazania przygodne, 1899
  • Kazania na zakończenie XIX wieku, 1901
  • Kazanie w rocznicę poświęcenia Kościoła Katedralnego w Wilnie, 1903
  • Gospodarz i sługa wobec Prawa Bożego, kazania dla robotników 1901, 1906
  • Wiadomości o szkołach parafialnych w Diecezji Wileńskiej, 1909 — дысэртацыя

Пісаў таксама ў:

  • прэсе віленскай і гарадзенскай
  • Энцыкляпэдыі касьцёльнай Навадворскага
  • квартальніку Літва і Русь
  • тыднёвіку Przyjaciel, 1913
  • Гадавіках Таварыства сяброў навук у Вільні

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Estraicher; Podręczna Encyklopedia Kościelna; — Zarys stanu i działalności Towarzystwa Przyjaciół Nauk w Wilnie w latach 1907—1032 s. 5-6;
  • Kubicki P., Bojownicy kapłani za sprawę Kościoła i Ojczyzny w latach 1861—1915, Sandomierz 1936 cz. 2, cz. 2t.1 s. 614, cz. 2 t. 2 s 192;-«Ateneum Kapłańskie» T.13: 1917 s. 191; «Kwartalnik Historyczny» T.30: 1916 s.473;
  • Śnieżko A. Życiorys Kurczewskiego (mszp.), w redakcji Polskiego Słownika Biograficznego
  • ksiądz profesor Mieczysław Żywczyński
  • Polski Słownik Biograficzny Tom XVI s.231-232 z 1971 r. oraz Tom Errat i Uzupełnień z 2002 r.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ http://pamsmorgon.blogspot.com/2013/01/blog-post_1383.html
  2. ^ Tadeusz Krahel. Rządy biskupa Stefana Zwierowicza w diecezji wileńskiej w świetle wspomnień ks. Jana Kurczewskiego, «Metrastis» 2003, t. 23, s. 193.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]