Ягвін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Agwin
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Agi + Wino
Іншыя формы
Варыянт(ы) Яквін
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Ягвін»

Ягві́н (Якві́н) — мужчынскае імя.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Агвін, Егвін, Аквін або Еквін (Agwin, Egwinus[1], Acwin[2], Ecuin, Eckwin[3]) — імя германскага паходжаньня[4][5]. Іменная аснова ег- (аг-, ек-) (імёны ліцьвінаў Ягінт, Ягоўд; германскія імёны Egind, Egold) паходзіць ад гоцкага agis 'страх' або agja 'вастрыё, меч'[6], а аснова -він- (імёны ліцьвінаў Бутвін, Монтвін, Радавін; германскія імёны Butwin, Mondawin, Radowin) — ад гоцкага wins 'сябар'[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Дашко Яквиновичъ (1528 год)[8]; с подъдaными нашими людьми волости Пеняньское… а Яквиномъ из братьею его жъ Можевичи… а Ягвин з братю жъ своею, Можевичи (29 студзеня 1536 году)[9]; дом Ягвина Гавьриловичъ… дом тогожъ Ягвиновъский (19 лютага 1566 году)[10].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Graaf J. J. Nederlandsche doopnamen naar oorsprong en gebruik. — Bussum, 1915. S. XX.
  2. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 216.
  3. ^ Kapff R. Deutsche Vornamen: mit den von ihnen abstammenden Geschlechtsnamen sprachlich erläutert. — Nürtingen am Neckar, 1889. S. 18.
  4. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 26.
  5. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l'ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 22.
  6. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 39.
  7. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  8. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 102.
  9. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 20 (1536—1539). — Vilnius, 2010. P. 96.
  10. ^ Klovas M., Meilus T. Vilniaus magistratui pavaldžių vakarinių priemiesčių ir palivarkų 1566 m. pagalvės ir 1596 m. nekilnojamojo turto laikytojų mokesčių mokėtojų sąrašai // Lietuvos istorijos metraštis. 2015/1. P. 173.