Юзэф Калясанс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юзэф Калясанс
Апошняя камунія Юзафа Каласанса, карціна Франсіска Гоя
Адукацыя
Дзейнасьцькаталіцкі сьвятар, пэдагог, тэоляг, founder of Catholic religious community, рэгулярныя клерыкі
Сапраўднае імяпа-гішпанску: José de Calasanz y Gastón
Нарадзіўся11 верасьня 1556
Памёр25 жніўня 1648(1648-08-25)[1][2][3][…] (91 год)
Пахаваны
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Сьвяты Юзаф Каласанс, Юзаф дэ Каласанс (па-гішпанску: José de Calasanz, 11 верасьня 1556 ці 1557 — 25 жніўня 1648) — каталіцкі сьвятар, заснавальнік Ордэну бедных рэгулярных хрысьціянскіх школ у імя Божай Маці (піяраў).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў Гішпаніі, у мясцовасьці Перальта-дэ-ля-Саль, у Каралеўстве Арагон. Распачаў навучаньне ў калегіі ў Эстадзіла, пасьля вывучаў права і філязофію ва ўнівэрсытэце ў Лерыда. Працягваў навучаньне ў Валенсіі і Алькала-дэ-Генарэс.

У 1583 атрымаў сьвятарскае пасьвячэньне. Працаваў спачатку ў якасьці сакратара пры біскупе Каспара дэ ля Фігуэра, потым — як канонік Капітулы ва Ўргэлі, пробашч і эканом біскупа Андрэя Капіла.

Пасьля абароны доктарскай дысэртацыі ў галіне тэалёгіі ў 1592 годзе накіраваўся ў Рым. Яго мэтай было атрыманьне касьцельнага бэнэефіцыя. Аднак тут ён кардынальна зьмяняе свае пляны. Прычынай былі асабістыя, унутраныя перажываньні. Вандруючы па бедным гарадзкім раёне за Тыбрам, Каласанс сутыкнуўся з сумным лёсам дзяцей, якія не мелі магчымасьці вучыцца і лічыліся адкідамі грамадзтва. Каласанс вырашыў, што не вернецца ў Гішпанію, а зоймецца гэтымі дзецьмі.

У 1597 годзе ўзьнікла першая ў Эўропе бясплатная пачатковая школа, адчыненая для ўсіх, школа без абмежаваньняў, даступная для дзяцей розных веравызнаньняў, нацыянальнасьцяў і культур. Каласанс працаваў як настаўнік, выхавальнік, адміністратар. Да гэтай дзейнасьці далучаюцца неўзабаве многія людзі, яны разам ствараюць супольнасьць. Справа школаў разьвіваецца хутка і дынамічна — каралі, князі і мясцовыя рады зьвяртаюцца да Каласанса з просьбай прыслаць для працы братоў-манахаў. Школы ствараюцца ўжо не толькі ў Італіі ці Каралеўстве Нэапаль, але таксама на Сыцыліі, Маравіі, у Польшчы, ВКЛ, Гішпаніі, Нямеччыне.

Нарэшце, у 1617 годзе Юзаф Каласанс вырашыў заснаваць манаскую супольнасьць пад назвай Ордэн бедных рэгулярных хрысьціянскіх школ у імя Божай Маці. У 1621 годзе Папа Грыгорыюс XV павысіў кангрэгацыю да рангу ордэну з урачыстымі абяцаньнямі, а Юзаф стаў генэралам кангрэгацыі.

Апошнія гады жыцьця Каласанса былі сумнымі. Апостальская візытацыя (у выніку нявысьветленых да канца абставін) прывяла да скасаваньня ордэну. Памёр Юзаф Каласанс уноччы з 24 на 25 жніўня 1648 году. Праз 8 гадоў ордэн быў адноўлены.

Асновы навучаньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Юзаф Каласанс увёў цалкам рэвалюцыйную сыстэму навукі. Ён меркаваў, што ў студэнта ёсьць свая годнасьць. Ён забараніў цялесныя пакараньні, заявіўшы, што настаўнікі павінны заахвочваць вучняў да атрыманьня ведаў. Ён засноўваў сваё навучаньне на тым, каб замест прымусу адносіцца да вучняў сардэчна і з цярпеньнем.

У 1610 годзе ён устанавіў, што пачатковая школа будзе мець чатыры ступені навучаньня і агулам восем клясаў, пранумараваных ад восьмага да першага, самага высокага:

  • першы этап, гэта значыць восьмы кляс у Каласантыя, называўся таксама клясам псалтыра. У ёй упершыню зьяўляліся кнігі, некалькі на цэлы кляс. Каласанс выкарыстоўваў некалькі тамоў, якія некалі выкарыстоўваліся царкоўнымі хорамі
  • другі этап, які называецца беглым чытаньнем, — гэта сёмы і шосты клясы
  • трэці этап — пятыя і чацьвёртыя клясы
  • чацьверты этап — трэція, другія і першыя клясы, прызначалася для вучняў, якія павінны былі працягваць навучаньне ў школе другой ступені; гэтыя заняткі былі прысьвечаны вывучэньню граматыкі.

Стваральнік агульнай школы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лічыцца стваральнікам агульнай школы ў сучасным разуменьні гэтага слова — школы, даступнай кожнаму, бясплатнай школы, якая дае шырокія, скразныя, усебаковыя веды: «Юзаф Каласанс быў не толькі настаўнікам і не вёў сваю працу ў адзіночку, але заснаваў рэлігійны ордэн […] з канкрэтнай задачай, мэтай і харызмай выхаваньня, а таксама адукацыяй самых бедных, якія, на думку многіх, павінны заўсёды заставацца ў недасьведчанасьці, каб працягваць служыць, не пратэстуючы і не марачы аб абсурдным вызваленьні».

Яго падыход да прафэсіі настаўніка быў таксама рэфармацыйным — у школах, якія ён заснаваў, у асноўным выкладалі манахі-піяры, але падыход Каласанса да іх пакліканьня, з-за клопату пра дабрабыт студэнтаў, быў яшчэ больш адданым: "Калі піяр самаахвярна і горача не адмаўляецца ад усяго дзеля школы, навучаньня, выхаваньня вучняў, а калі не падрыхтуецца належным чынам на культурна-прафэсійным узроўні […], то ён не асьвячаецца, не зьяўляецца ні добрым настаўнікам, ні добрым манахам […] Недарэмна, акрамя абяцаньняў беднасьці, цнатлівасьці і паслухмянасьці, Каласанс таксама стварыў чацьвёртае абяцаньне — навучаньне, каб зьвязаць духоўнасьць піяраў з іх прафэсіяналізмам і асьвячэнне з выхаваўчай прыхільнасьцю самым моцным спосабам[5].

Прызнаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1748 годзе Юзаф Каласанс быў бэатыфікаваны. У 1767 годзе Папа Клімэнт IX кананізаваў Каласанса. У 1948 Папа Піюс XII абвяшчае яго «апекуном хрысьціянскіх агульнаадукацыйных школ ва ўсім сьвеце».

Яго дзень памяці ў Каталіцкай Царкве — 25 жніўня.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Saint Joseph Calasanz // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ José de Calasanz // GCatholic.org — 1997.
  3. ^ Josep de Calassanç // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.)Grup Enciclopèdia, 1968.
  4. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #118713159 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  5. ^ Mario Spinelli: Święty Józef Kalasancjusz. Выдавецтва eSPe, с. 257. ISBN 978-83-7482-261-9.