Эдуард Гарачы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эдуард Гарачы
Эдуард Мікалаевіч Гарачы
Дата нараджэньня 19 кастрычніка 1936 (87 гадоў)
Месца нараджэньня Менск
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Занятак актор
Месца працы
Гады дзейнасьці 1958 — дасюль
Узнагароды
заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
IMDb ID nm0329739

Эдуард Мікалаевіч Гарачы (нар. 19 кастрычніка 1936, Менск[1]) — савецкі і беларускі актор тэатру і кіно. Заслужаны артыст Беларусі (1995).

З 1941 да 1945 з маці ў бежанстве ў Яраслаўлі. У траўні 1945 вярнуўся на радзіму. У 1954 скончыў 26-ю чыгуначную СШ у Менску.

У 1958 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Працаваў у Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача.

Арыштаваны 25 студзеня 1962 у будынку тэатра. Паводле дадзеных сьледзтва, з 1957 чытаў і распаўсюджваў сярод сяброў атрыманыя з Масквы рукапісныя зборнікі і анекдоты: пародыю на гімн СССР, прозу Ўліціна («Табу», «Анты-Асаркан»). Асуджаны 6 чэрвеня 1962 за «антысавецкую агітацыю» да 2 гадоў папраўча-працоўных лягераў. У судзе заявіў, «што быў незадаволены савецкай уладай, меркаваў, што сацыялізм будуецца на прыгнёце асобы, што савецкая прамысловасьць пабудавана на прыгнёце сялян»[2].

Этапаваны ў Дубраўны (былы Цемнікаўскі) канцлягер Мардоўскай АССР (ст. Поцьма), у лягерны пункт Яваш (п/с 385—7). Вызвалены 25 студзеня 1964[1]. Вярнуўся на радзіму. Рэабілітаваны пленумам Вярхоўнага суда Беларусі 9 сьнежня 1983.

З красавіка 1964 да жніўня 1965 працаваў у Магілёўскім абласным драматычным тэатры. З восені 1965 пэдагог Народнага тэатра палаца культуры Менскага трактарнага завода. З 1966 году працуе ў нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры ім. М. Горкага. У 1995 прысвоена званьне Заслужанага артыста Беларусі.

Фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1968 — Десятая доля пути — Зязюля
  • 1972 — Идущие за горизонт — Віця Цыпер, верталётчык
  • 1973 — Кортик — бацька Генкі
  • 1974 — Неоткрытые острова — летэнант міліцыі
  • 1974 — Сергеев ищет Сергеева
  • 1975 — Волчья стая — партызан-вершнік
  • 1975 — Долгие вёрсты войны — Шнайдэр, Кулямётчык
  • 1976 — Венок сонетов
  • 1976—1978 — Время выбрало нас
  • 1978 — Антонина Брагина
  • 1978 — Встреча в конце зимы
  • 1978 — Расписание на послезавтра — сусед
  • 1980 — Амнистия — доктар вар'ятні
  • 1980 — Третьего не дано — Сямён Данілевіч
  • 1980—1988 — Государственная граница — растрэляны эмігрант
  • 1981 — Затишье — стараста
  • 1981—1984 — Полесская хроника — Харчаў, чакіст
  • 1981 — Раськіданнае гняздо
  • 1982 — Апейка
  • 1983 — Как я был вундеркиндом — сябра дзядулі
  • 1985 — Друзей не выбирают
  • 1988 — Мудрамерсупрацоўнік выліковай лябараторыі
  • 1989 — Яго батальёнДзянішчык, стары куляметчык
  • 1990 — Плач перапёлкі — Зазыба
  • 1991 — Записки юного врача — Ягорыч, бальнічны вартаўнік
  • 1994 — Заколдованные — самагоншчык
  • 1994 — ЭпілёгІван Андрэівіч, вядомы пісьменьнік
  • 1995 — Сын за отца
  • 1998 — Убить лицедея
  • 2007 — Сынок

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]