Шахматная натацыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Шахматная натацыя — сымбальнае азначэньне, якое дапамагае адлюстроўваць пасьлядоўнасьць і якасьць хадоў ў шахматах. Натацыя адлюстроўвае пасьлядоўнасьць хадоў, фігуры і іхнія перамяшканьні па дошцы. У большасьці краінаў сьвету прынятая альгебраічная шахматная натацыя[1].

Правілы запісу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У натацыі ход запісваецца ў наступным фармаце:

  1. скарочанае азначэньне фігуры, якая ходзіць (К — кароль, В — візыр, Л — ладзьдзя, А — афіцэр, Вк — вершнік, для латніка скарачэньне не ўжываецца);
  2. поле, на якім стаіць фігура (гарызанталь+вэртыкаль);
  3. пунктуацыйны падзяляльны знак (найчасьцей працяжнік, для ўзяцьця — знак ×);
  4. поле, куды ходзіць фігура;
  5. пунктуацыйны знак для камэнтару ці выніку ходу (не абавязкова: для шаху — знак +, для мату — #, для нічыёй — знак =; камэнтары: ! — добры ход, ці !! — неймаверны ход, ? — благі ход, ?? — вельмі благі ход, ?! — рызыкоўны).
«Дзіцячы мат»

Калі латнік пры сваім ходзе зрабіў пераўтварэньне, дасягнуўшы апошняй гарызанталі, пасьля поля, на якое ён пахадзіў, пазначаецца фігура, у якую ён пераўтвараецца[2] (c8В у прыкладзе на ранейшай дыяграме).

Ракіроўка пазначаецца адмысловым спосабам. Для кароткай ракіроўкі ўжываецца запіс 0-0, для доўгай 0-0-0.

Прыклад ужываньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыклад запісу дзіцячага мату ў поўнай альгебраічнай натацыі:

1. e2—e4 e7—e5
2. Аf1—c4 Вкb8—c6
3. Вd1—h5?! Вкg8—f6??
4. Вh5×f7#

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]