Шарлотка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шарлотка
2009 год
2009 год
Тыппірог
Нацыянальная страванямецкая
ПаходжаньнеНямеччына
РэгіёнЭўропа
АўтарШарлота Мэкленбург-Стрэліцкая
Дата зьяўленьняXVIII стагодзьдзе
Час прыгатаваньня1 гадзіна
Асноўны складнікяблыкі
Распаўсюджаныя складнікіяйкі, тварог, мука
Падобныя стравыяблычны пірог

Шарлотка — яблычны пірог.

Складнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Для прыгатаваньня шарлоткі выкарыстоўваюць па 4 яблыкі (350 грамаў) і яйкі, 200 грамаў тварагу, 5 сталовых лыжак мукі, 4 сталовыя лыжкі цукру (або яго замяняльнік), ванілін і гарбатную лыжку соды[1].

Прыгатаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кавалак шарлоткі (2017 год)

Спачатку яйкі ўзьбіваюць з цукрам (або яго замяняльнікам) і ванілінам. Дадаюць муку, соду і тварог, пасьля чаго атрымануюць сумесь зноў узьбіваюць. Яблыкі наразаюць на кавалачкі. Цьвёрдую скурку яблыкаў абразаюць. Цеста зьмешваюць зь яблыкамі і разьмяркоўваюць у форме. Выпякаюць у духоўцы пры +190 °C цягам 30 хвілінаў[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Настасься Мясаедава. Тварожная выпечка // Партал «Слушна», 30 чэрвеня 2022 г. Праверана 6 ліпеня 2022 г.