Часовы ўрад Расеі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Часовы ўрад Расеі — найвышэйшы выканаўча-распарадчы і заканадаўчы орган дзяржаўнай улады ў Расеі ў пэрыяд паміж Лютаўскай рэвалюцыяй і Кастрычніцкім пераваротам.

Быў створаны 2 (15) сакавіка 1917 году паводле пагадненьня паміж Часовым камітэтам Дзяржаўнай думы і выканкамам Петраградзкага Савету рабочых і салдацкіх дэпутатаў (Петрасавету).

Афіцыйны друкаваны орган — Збор узаканеньняў і распараджэньняў ураду, якія выдаюцца пры Кіруючым Сенаце.

26 кастрычніка (8 лістапада) 1917 году ў 2 гадзіны 10 хвілінаў Часовы ўрад быў арыштаваны.

Пэрыядызацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пры разглядзе дзейнасьці Часовага ўраду з пункту гледжаньня трансфармацыі дзяржаўнай улады (спробы пабудовы парлямэнтарызму) можна вылучыць тры асноўныя этапы:

  1. Люты-чэрвень 1917 году — пэрыяд двоеўладьдзя (Часовы ўрад і Петраградзкі савет). Дзяржаўны апарат знаходзіцца пад кантролем буржуазна-лібэральных і дэмакратычных партыяў. Праводзіцца шэраг дэмакратычных пераўтварэньняў, галоўным зь якіх стала адмова ад аўтарытарных мэтадаў кіраваньня.
  2. Ліпень-жнівень 1917 году — пэрыяд адзінаўладьдзя, які пачаўся згортваньнем рэжыму «двоеўладьдзя» пасьля ліпеньскіх падзей, калі, дзякуючы жорсткім мэтадам, Часоваму ўраду ўдалося на некалькі месяцаў адціснуць Саветы, і які завяршыўся «карнілаўшчынай». Для гэтага пэрыяду характэрнае фармаваньне аўтарытарнага рэжыму з засяроджваньнем усёй улады ў міністра-старшыні Часовага ўраду Аляксандра Керанскага, які згарнуў курс на дэмакратызацыю грамадзкага ладу шляхам узмацненьня карных функцый дзяржавы. Дзяржаўная нарада ў Маскве, якая прайшла ў жніўні, ня толькі фактычна ліквідавала рэжым «двоеўладьдзя» і падтрымала рэжым «банапартызму», але і стварала базу для юрыдычнага афармленьня дыктатуры.
  3. Жнівень-кастрычнік 1917 году — пэрыяд канчатковага крушэньня парлямэнтарызму, які рушыў за спробай устанаўленьня крайне правай дыктатуры. Страта ўрадам кантролю над палітычнай сытуацыяй і здольнасьці да эфэктыўнага ажыцьцяўленьня кіраўніцкай дзейнасьці з адначасовым узмацненьнем ролі партыі бальшавікоў і Саветаў у палітычнай сыстэме грамадзтва. Напярэдадні Кастрычніцкага перавароту 1917 году крызіс улады дасягае найвышэйшай кропкі. Спроба пабудовы парлямэнтарызму заканчваецца няўдачай у сувязі са наступнымі абставінамі: фармаваньнем рэжыму асабістай улады Керанскага і распадам дэмакратычнага блёку, а таксама няздольнасьцю Часовага ўрада задушыць рэвалюцыйны рух, усплёск якога адбыўся пасьля карнілаўскага мецяжу.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Навуковыя дасьледаваньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Васюков В. С. Внешняя политика Временного правительства. — М.: Мысль, 1966.
  • Мельгунов С. П. Как большевики захватили власть.// Как большевики захватили власть. «Золотой немецкий ключ» к большевистской революции / С. П. Мельгунов; предисловие Ю. Н. Емельянова. — М.: Айрис-пресс, 2007. — 640 с.+вклейка 16 с. — (Белая Россия). — ISBN 978-5-8112-2904-8

Мэмуары і дакумэнты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Журналы заседаний Временного правительства, март — окт. 1917 г.: В 4 т. / Сост. Е. Д. Гринько, О. В. Лавинская. — Т. 1: Март — апр. 1917 г. / Отв. ред. и авт. предисл. Б. Ф. Додонов. — М.: Росспэн, 2001. — 447 с. — ISBN 5-8243-0203-0
  • Журналы заседаний Временного правительства: март — окт. 1917 г.: В 4 т. / Сост. Е. Д. Гринько, О. В. Лавинская. Т. 2: Май — июнь 1917 гг. / Ред. Б. Ф. Додонов. — М.: Росспэн, 2002. — 511 с. — ISBN 5-8243-0227-8
  • Журналы заседаний Временного правительства, март — октябрь 1917 года: в 4 т. Т. 3: Июль — август 1917 года / сост. Е. Д. Гринько; отв. ред. тома Б. Ф. Додонов. — М.: Росспэн, 2004. — 413 с. — ISBN 5-8243-0203-0 (в пер.), ISBN 5-8243-0516-1
  • Журналы заседаний Временного правительства. Март — октябрь 1917 года: в 4 т. Т. 4: Сентябрь — октябрь 1917 года / сост. Е. Д. Гринько; отв. ред. Б. Ф. Додонов. — М.: Росспэн, 2004. — 510 с. — ISBN 5-8243-0554-4
  • Суханов Н. Н. Записки о революции