Цэнтар Трэці сэктар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Трэці сэктар»
Дэвіз Захоўваем і ствараем
Дата ўтварэньня люты 1997
Тып весткавае
Юрыдычны статус грамадзкае аб’яднаньне
Мэта пашырэньне грамадзянскай дзейнасьці на аснове беларускіх нацыянальных каштоўнасьцяў
Штаб-кватэра Горадня, вул. Будзёнага, д. 48а
Дзейнічае ў рэгіёнах Гарадзенская вобласьць
Старшыня Вітаўт Руднік
Зьвязаныя кампаніі «Твой стыль», Школа маладога журналіста
Сайт www.3sektar.by

«Трэці сэктар» — цэнтар інфармацыйнай падтрымкі грамадзкіх ініцыятываў, заснаваны ў 1997 годзе грамадзкімі дзеячамі і журналістамі Горадні[1]. У 1997—2006 гг. выдавала аднайменны часопіс[2]. Яшчэ да дзяржаўнага ўліку са студзеня 1997 г. пачала падрыхтоўку карэспандэнтаў і прэс-сакратароў шляхам правядзеньня штогадовага 7-месячнага курсу «Асновы журналістыкі» і стажаваньня на вэб-пляцоўцы «Твой стыль». Да 2014 г. падрыхтоўку прайшлі 280 журналістаў[3]. З красавіка 1999 г. выдавала сеціўную рассылку «Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны»[4]. З 2004 г. мае ўласную бібліятэку. Са студзеня 2010 г. ажыцьцяўляе 7-месячнае навучаньне сталых людзей ва ўзросьце ад 55 гадоў. Таксама ладзіць міжнародныя летнікі і фэстывалі маладзёвай журналістыкі[5] і нефармальнай адукацыі[6]. З 2011 г. ладзіць праект «Постаці»[7].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]