Царква Сьвятой Тройцы (Поразаў)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік гісторыі
Царква Сьвятой Тройцы
Краіна Беларусь
Мястэчка Поразаў
Каардынаты 52°56′13.80″ пн. ш. 24°21′52.80″ у. д. / 52.9371667° пн. ш. 24.3646667° у. д. / 52.9371667; 24.3646667Каардынаты: 52°56′13.80″ пн. ш. 24°21′52.80″ у. д. / 52.9371667° пн. ш. 24.3646667° у. д. / 52.9371667; 24.3646667
Канфэсія праваслаўе і Беларускі экзахат
Эпархія Гарадзенская і Ваўкавыская япархія[d] 
Архітэктурны стыль расейска-бізантыйскі стыль[d]
Царква Сьвятой Тройцы на мапе Беларусі
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы

Царква Сьвятой Тройцы — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Поразаве. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка, на рагу гістарычных Ваўкавыскай і Слонімская вуліцаў[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Поразаве збудавалі ў 1872 годзе на месцы драўлянай царквы Сьвятога Пасаду, якая згарэла ў 1868 годзе.

За савецкім часам царква не зачынялася.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. 4-часткавая аб’ёмна-прасторавая кампазыцыя складаецца з 8-граннай званіцы над кубападобным прытворам, кароткай трапезнай, папярочнай прастакутнай у пляне малітоўнай залі, 5-граннай апсыды з бакавымі рызьніцамі. 2-східьны дах асноўнага аб’ёму завяршаецца ў цэнтры купалам-цыбулінай на 8-гранным барабане, на ўскрайках — малымі купаламі-цыбулінамі. Купаламі-цыбулінамі таксама завяршаюцца вальмавы дах апсыды і шацёр званіцы. Тры ўваходы ў прытворы праз аркавыя парталы з калёнкамі, аркавыя аконныя праёмы дэкаруюцца рустам[1].

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Афіцыйны адрас — вуліца Леніна, 1

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]