Хван Хі-Чхан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хван Хі-Чхан
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 26 студзеня 1996(1996-01-26)[1][2][3] (28 гадоў)
Рост 177 см[4]
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз
Нумар 11
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2015—2016
2016—2020
2018—2019
2020—2022
2021—2022
2022—
Ліфэрынг
Рэд Бул
Гамбург (арэнда)
РБ Ляйпцыг
Ўулв. Ўанд. (арэнда)
Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз
31 (13)
86 (28)
20 (2)
20 (0)
30 (5)
49 (13)
Зборныя
2016— Рэспубліка Карэя 64 (13)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
25 лютага 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
6 лютага 2024.

Хван Хі-Чхан (па-карэйску: 황희찬; нар. 26 студзеня 1996 году) — карэйскі футбаліст, нападнік ангельскага клюбу «Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз» і нацыянальнай зборнай Рэспублікі Карэі. Мае мянушку Хвансо, што з карэйскае мовы перакладаецца як «Хван-вол», бо мае агрэсіўны стыль гульні[5].

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Яшчэ маладым хлопцам быў заўважаны скаўтамі аўстрыйскага акадэміі «Рэд Булу»[6], да якой далучыўся ў сьнежні 2014 году. Таксама рана дэбютаваў за панянёны аўстрыйскі клюб. 3 лістапада 2016 году, зьявіўшыся на зьмену ў матчы Лігі Эўропы супраць францускай «Ніццы», двойчы ўлучыў мяч у браму супернікаў, чым здабыў перамогу свайму клюбу[7]. Добрым быў для гульца сэзон 2016—2017 году, калі ён у матчах аўстрыйскай Бундэсьлігі залічыў на свой рахунак 12 галоў, а ў наступным сэзоне дапамог свайму клюбу прасунуцца да паўфіналу Лігі Эўропы. Яшчэ адзін сэзон карэец правёў у арэндзе ў «Гамбургу».

Па вяртаньні склаў поруч з Эрлінгам Голянам і Такумі Мінаміна моцнае трыё[8], зрабіўшы «Рэд Бул» небясьпечным для супернікаў клюбам. Хван у Лізе чэмпіёнаў восем разоў улучыў мяч у брамы супернікаў. Ягоны стыль гульні вылучаўся энэргічнасьцю ў дадатак да дакладных перадачаў і выдатнага дрыблінгау[9]. Ува ўсіх аспэктах нападнік згуляў выдатны сэзон[10], праз што атрымаў запрашэньне ў «РБ Ляйпцыг». Бакі ўзгаднілі пяцігадовы кантракт 8 ліпеня 2020 году. Два гады былі ня вельмі ўдалымі для гульца. У жніўні 2021 году гулец далучыўся да ангельскага клюбу «Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз» спачатку паводле дамовы арэнды, а потым склаўшы паўнавартасную ўгоду. Неблагім апынуўся сэзон 2022—2023 гадоў, калі гулец стала забіваў галы ў матчах Прэм’ер-лігі. Гэтак 27 сьнежня 2023 году Хван двойчы ўлучыў мяч у браму «Брэнтфарда», а ягоны клюб сьвяткаваў перамогу зь лікам 4:1.

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хван абараняў колеры нацыянальнай зборнай Рэспублікі Карэі на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 году, дзе забіў гол у браму зборнай Нямеччыны. Нападнік адзначыўся голам у таварыскім матчы супраць зборнай Польшчы 28 сакавіка 2018 году, але Карэя ў той гульні зьведала паразу зь лікам 2:3[11]. Хван браў удзел у чэмпіянатах сьвету 2018 і 2022 году, у апошнім зь якіх улучыў важны мяч у браму зборнай Партугаліі, што дазволіла зборнай Рэспублікі Карэі прасунуцца ў плэй-оф[12].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Рэд Бул»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]