Халід Мазры

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Халід Мазры
Дата нараджэньня 29 чэрвеня 1963(1963-06-29) (60 гадоў)
Месца нараджэньня
Занятак палітычны актывіст

Халід Мазы, або Халід эль-Масры, або Халед эль-Масры, Халед Масры (па-нямецку: Khalid El-Masri, Khaled El-Masri, Khaled Masri, па-арабску: خالد المصري‎; нар. 29 чэрвеня 1963, Кувэйт) — грамадзянін Нямеччыны і Лібана арабскага паходжаньня, які па памылковых падазрэньнях быў выкрадзены паліцыяй Македоніі ў 2003 годзе, а пазьней перададзены ёю ў рукі агентаў ЦРУ і вывезены ў сакрэтную турму ў Аўганістане, дзе ўтрымліваўся некалькі месяцаў і, як пацьвердзіла расьследаваньне Эўрапейскага суда па правах чалавека (ЕСПЧ), пацярпеў ад катаваньняў. Пасьля таго, як Мазры правёў галадоўку, ЦРУ, нарэшце, прызнала, што яго арышт і катаваньні былі памылкай і вызвалілі яго.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]